Партыя БНФ » Яўген Скрабутан: “Хутка з’явяцца сур’ёзныя эканамічныя цяжкасці, якія выведуць яшчэ больш людзей на вуліцы”
Партыя БНФ - партыя абароны народных інтарэсаў


Яўген Скрабутан: “Хутка з’явяцца сур’ёзныя эканамічныя цяжкасці, якія выведуць яшчэ больш людзей на вуліцы”

Дададзена 31.08.2020 12:02:45 | 675 праглядаў

“Хутка з’явяцца сур’ёзныя эканамічныя цяжкасці, якія выведуць яшчэ больш людзей на вуліцы. Такога меркавання прытрымліваецца кіраўнік берасцейскай інфармацыйна-кансалтынгавай установы „Агенцтва Пропус”, актывіст БНФ Яўген Скрабутан.

Скрабутан - Радыё РацыяУ размове з карэспандэнтам Беларускага Радыё Рацыя спадар Скрабутан пракаментаваў думку пра тое, што маецца трэнд на памяншэнне колькасці ўдзельнікаў мерапрыемстваў:

– Пратэстны патэнцыял даволі высокі, але выглядае так, што народ узяў перадышку. Наступная хваля пратэсту, хутчэй за ўсё, будзе звязана, мне так падаецца, з відавочным пагаршэннем якасці жыцця. Мы бачым, што даляр пайшоў уверх, цэны ў крамах растуць, растэрміноўкі і крэдыты перасталі людзям выдаваць. Ну і гэта не можа доўга працягвацца і ўрэшце рэшт павінна выбухнуць.

Яўген Скрабутан не выключае, што чарговая буйная хваля пратэстаў можа прайсці ўжо гэтай восенню. Усё залежыць ад стану эканомікі.

Паводле Беларускага Радыё Рацыя

Ліпень 2021
Пн Аў Сер Чц Пт Сб Ндз
« Чэр    
 1234
567891011
12131415161718
19202122232425
262728293031  
Навіны Моладзі БНФ
© 2011 - 2021 ПАРТЫЯ БНФ. Усе правы абароненыя. Перадрукоўка дазваляецца толькі пры выкарыстаньні гіпэрспасылкі на сайт ПАРТЫІ БНФ.