Партыя БНФ » Сотні тысяч беларусаў выйшлі на “Марш міру і незалежнасьці”
Партыя БНФ - партыя абароны народных інтарэсаў


Сотні тысяч беларусаў выйшлі на “Марш міру і незалежнасьці”

Дададзена 30.08.2020 8:42:55 | 622 праглядаў

Акцыя прыхільнікаў перамен “Марш Міру і Незалежнасьці” 30 жніўня у Мінску сабрала, паводле ацэнак журналістаў і назіральнікаў, каля 200 тысяч чалавек. Ужо трэцюю нядзелю запар беларусы выходзяць на праспекты сталіцы дзеля пратэсту супраць фальсіфікацыі выбараў і зверстваў, якія ініцыяваў Аляксандр Лукашэнка. Акцыі 30 жніўня, як і ранейшыя акцыі ў папярэднія тыдні, ахапілі ўсю краіну: маршы і мітынгі прайшлі ў дзесятках гарадоў і мястэчак.

C3AE5DFE-C168-4617-80DA-60F8701786EF_w1023_sМарш пачаўся ў 14.00 у раёне плошчы Незалежнасці, якая да таго часу ўжо была ачэпленая байцамі АМАП і аўтазакамі. Практычна адразу ж пачалі затрымліваць мужчын. Дэманстрантаў адціснулі ўглыб праспекта, у выніку на ўчастку ад будынка КДБ да перасячэння праспекта з вуліцай Леніна каля дзясятка тысяч чалавек апынуліся заблакаванымі. Дэманстранты павярнулі на вуліцу Леніна і адправіліся ў напрамку Нямігі.

У гэты час з другога боку праспекта Незалежнасці да Кастрычніцкай плошчы падышла іншая шматтысячная калона ўдзельнікаў маршу, якая таксама звярнула ў бок Нямігі. Два патокі дэманстрантаў накіраваліся да праспекта Пераможцаў у бок стэлы “Мінск — горад-герой”. Стэла і музей Вялікай Айчыннай вайны былі, як і ў мінулую нядзелю, ачэпленыя вайскоўцамі. Удзельнікі маршу пайшлі наперад па праспекце, да Палаца Незалежнасці — рабочай рэзідэнцыі Аляксандра Лукашэнкі.

Праспект Пераможцаў у раёне палаца быў цалкам перакрыты шматлікімі сілавікамі ў поўнай ваеннай амуніцыі са шчытамі і спецтэхнікай — загараджальнымі машынамі “Рубеж” і вадамётамі. Насупраць уваходу на тэрыторыю палаца былі прыпаркаваныя бронетранспарцёры.

Дэманстранты скандавалі “Саша, выходзь!”, “Мы ідзем на торт!” (сёння Лукашэнку спаўняецца 66 гадоў), “Пацук — гэта ты!”, “Трыбунал!”. Яны разгарнулі шматметровы бел-чырвона-белы сцяг.

У нейкі момант супрацьстаянне сілавікоў і дэманстрантаў стала асабліва напружаным: да кардона падцягнуліся новыя падраздзяленні сілавікоў, дэманстранты падышлі да ачаплення ўшчыльную. У гэты час там з’явіліся члены прэзідыума Каардынацыйнай рады па ўрэгуляванні палітычнага крызісу Марыя Калеснікава, Максім Знак і Лілія Уласава. Калеснікава папрасіла прысутных не паддавацца на правакацыі і адысці ад сілавікоў. Дэманстранты адступілі, абстаноўка разрадзілася.

Пасля таго як у Мінску пачаўся моцны дождж, людзі стаялі каля палаца яшчэ каля паўгадзіны. Прыкладна ў 17.45 яны пачалі разыходзіцца. Ваенная спецтэхніка таксама з’ехала.

Калі паблізу Палаца Незалежнасці засталося некалькі дзясяткаў чалавек, да іх выйшаў з-за ачаплення памочнік Аляксандра Лукашэнкі Мікалай Латышонак. Ён заявіў прысутным, што іх — не большасць, і прапанаваў усё вырашаць мірным шляхам, праз змены ў Канстытуцыі. Дэманстранты адказалі, што ім гэта не трэба — трэба было проста не фальсіфікаваць выбары. Латышонак заявіў, што не верыць у фальсіфікацыі і што за Лукашэнку выступае большасць. Ён таксама падкрэсліў, што людзьмі кіруе Nexta (тэлеграм-канал) і што з-за акцый пратэсту ўпаў курс рубля. На гэтым зносіны прадстаўніка ўлады з прыхільнікамі перамен скончылася - паведамляе інфармацыйная агенцыя Белапан.

Да 19.00 тэрыторыя каля палаца апусцела, камунальнікі сталі прыбіраць “падарункі”, якія дэманстранты пакінулі Лукашэнку, — сімвалічную труну з пахавальным вянком і шматлікія плакаты.

Паводле звестак МУС, затрымана 140 чалавек, яны абвінавачваюцца ва ўдзеле ў несанкцыянаваных мерапрыемствах.

Глядзіце рэпартаж беларускага партала TUT.BY з акцыі 30 жніўня ў Менску (шмат фота і відэа)

den_rozhdeniya_lukashenko_30082020_tutby_brush_phsl_2877

Вялікі фотарэпартаж ад Радыё Свабода:

C3AE5DFE-C168-4617-80DA-60F8701786EF_w1023_s

Глядзіце самыя яскравыя моманты ў відэа:

Масавыя вулічныя акцыі 30 жніўня таксама прайшлі ў Гародні, Брэсце, Гомелі, Магілёве, Віцебску, Наваполацку, Светлагорску, Рэчыцы, Мазыры, Пінску і іншых гарадах Беларусі.

stela_4-720x400

Гэта ўжо трэці нядзельны марш у Мінску, які збірае сотні тысяч прыхільнікаў перамен: шматлюдныя маршы па галоўных вулічах беларускай сталіцы прайшлі 16 жніўня і 23 жніўня (марш “За новую Беларусь”).

Праваабарончаму цэнтру “Вясна” вядома, што падчас акцыі 30 жніўня ў Менску былі затрыманыя (паводле звестак на 23:30):

  1. Акуліч Ігар
  2. Ахрэм Ягор
  3. Багуцкі Павел
  4. Балановіч Ягор
  5. Бандарчык Аляксандр
  6. Баравік Аляксандр
  7. Баравік Аляксей
  8. Баравік Андрэй
  9. Басаў Максім
  10. Басеннка Максім
  11. Бацюшкоў Антон - дастаўлены ў ЦІП на Акрэсціна
  12. Быкоўскі Вячаслаў
  13. Вашкевіч Юры
  14. Вількевіч Аляксей
  15. Волкаў Сяргей - дастаўлены ў ЦІП на Акрэсціна
  16. Вярбіцкая Наталля - адпусцілі з аўтазака
  17. Галіеўскі Аляксей
  18. Грыневіч Аляксей
  19. Жоўна Міхаіл
  20. Жукаў Сяргей
  21. Запрудскі Ігар - адпусцілі
  22. Запрудскі Ігнат - адпусцілі
  23. Зарыхта Аляксандр
  24. Івашкевіч Яўген
  25. Кабярэц Аляксандр
  26. Кавалеўскі Дзяніс
  27. Каваленка Павел - непаўнагадовы
  28. Кавалёнак Кірыл
  29. Кавалькоў Максім
  30. Казека Сяргей – затрыманы за пашкоджанне міліцэйскага мікрааўтобусу, быў збіты пры затрыманні
  31. Калін Аляксандр
  32. Калыганаў Іван - карэспандэнт ТАСС, дастаўлены у Кастрычніцкі РУУС, адпусцілі пасля праверкі дакументаў
  33. Калькоў Уладзіслаў
  34. Каралевіч Яўген
  35. Карніевіч Канстанцін
  36. Касакоўскі Дзмітрый
  37. Кебіч Павел
  38. Кішкурно Мікалай
  39. Кішкурно Ягор
  40. Кляшторны Андрэй
  41. Косінаў Дзмітрый
  42. Крахоткін Ягор
  43. Крывецкі Аляксандр
  44. Крэнь Юрый
  45. Ламан Валерый
  46. Лахардаў Дзмітрый
  47. Лойка Аляксандр
  48. Луцік Анатоль – адпусцілі
  49. Лысакоўскі Арцём - непаўнагадовы
  50. Лыскавец Яраслаў
  51. Лянцэвіч Аляксандр
  52. Маеўскі Юры – адвезлі ў ІЧУ г. Жодзіна
  53. Макаўчык Мікалай
  54. Макарэвіч Андрэй
  55. Максіменка Ігар
  56. Макаед Міхаіл
  57. Малайчук Сяргей
  58. Марозаў Ігар 
  59. Марозаў Ягор
  60. Марышаў Павел - грамадзянін РФ
  61. Нарольскі Андрэй
  62. Нікалаеў Арцём
  63. Нікіценка Арцемій
  64. Нікіцін Сяргей
  65. Паканечны Сяргей
  66. Паляшчук Аляксандр
  67. Пасажэннікаў Максім - дастаўлены ў ЦІП на Акрэсціна
  68. Прыгодзіч Станісаў
  69. Пудзенкоў Раман
  70. Пупко Васіль
  71. Пятруцік Назар
  72. Рак Сяргей
  73. Ралінскі Аляксей
  74. Расолька Павел - затрыманы за пашкоджанне міліцэйскага мікрааўтобусу, быў збіты пры затрыманні
  75. Рудэнка Аляксандр
  76. Русак Дзяніс
  77. Сачышын Дзяніс - непаўнагадовы
  78. Скаралёў Аляксей
  79. Скаралёў Артур
  80. Слаўнікаў Аляксандр
  81. Смольскі Уладзімір - дастаўлены ў ЦІП на Акрэсціна
  82. Спечанок Павел
  83. Судноўскі Станіслаў
  84. Супрановіч Сяргей
  85. Тарасюк Дзмітрый
  86. Татур Уладзіслаў - дастаўлены ў ЦІП на Акрэсціна
  87. Уласовіч Дзіяна - адпусцілі
  88. Хісамаў Яўген – вязуць у ІЧУ г. Жодзіна
  89. Хохлаў Дзмітрый - грамадзянін РФ
  90. Шавель Глеб - непаўнагадовы
  91. Шавыра Раман
  92. Шіла Іван
  93. Шкуратаў Віталь
  94. Шкурко Юры
  95. Чарвінскі Аляксей - затрыманы за пашкоджанне міліцэйскага мікрааўтобусу
  96. Цімко Аляксей
  97. Цынкевіч Ягор
  98. Юхновіч Ілля
  99. Якушаў Арцём
  100. Яроменка Антон

У Мінску за дзве гадзiны акцыі пратэсту ў нядзелю затрымалі 125 чалавек, заявілі «РИА Новости» у МУС Беларусі. Пра гэта паведамляе “Наша Ніва”.

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *

You may use these HTML tags and attributes: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>

Ліпень 2021
Пн Аў Сер Чц Пт Сб Ндз
« Чэр    
 1234
567891011
12131415161718
19202122232425
262728293031  
Навіны Моладзі БНФ
© 2011 - 2021 ПАРТЫЯ БНФ. Усе правы абароненыя. Перадрукоўка дазваляецца толькі пры выкарыстаньні гіпэрспасылкі на сайт ПАРТЫІ БНФ.