Партыя БНФ » Зьезд БНФ: “Беларуская мова – гарантыя бясьпекі і незалежнасьці дзяржавы”
Партыя БНФ - партыя абароны народных інтарэсаў


Зьезд БНФ: “Беларуская мова – гарантыя бясьпекі і незалежнасьці дзяржавы”

Дададзена 08.11.2020 5:41:56 | 598 праглядаў

Заява Зьезду Партыі БНФ

7 лістапада 2020 году

родная мова народная зброя2020 год стаўся часам магутнага ды імклівага грамадзянскага абуджэньня беларусаў. Большасьць суайчыньніц ды суайчыньнікаў актыўна уключыліся ў грамадзка-палітычнае жыцьцё.

Грамадзка-палітычная актыўнасьць беларусаў скіраваная, у першую чаргу, на адстойваньне базавых свабодаў ды законнасьці ў краіне. Партыя БНФ цалкам падтрымлівае патрабаваньні аб забесьпячэньні правоў ды свабодаў грамадзянаў, строгім выкананьні законаў ды прыцягненьні да адказнасьці кожнага, хто парушаў Канстытуцыю ды іншыя законы Рэспублікі Беларусь, а таксама аб правядзеньні новых, сумленных выбараў.

Каб воля нацыі была пачутая, нацыя мусіць казаць сваім уласным голасам. Менавіта беларуская мова ёсьць тым голасам беларусаў, які ня могуць скрасьці ніякія фальсыфікатары.

Парьыя БНФ нагадвае, што Рэспубліка Беларусь ёсьць формай існаваньня беларускай нацыі – і толькі як беларуская нацыянальная дзяржава яна мае сэнс існаваньня і можа быць устойлівай. Дзяржаўныя інстытуты будуць сапраўды моцныя толькі тады, калі будуць абапірацца на беларускае грамадзтва, беларускі бізнэс, беларускае войска, беларускія СМІ, беларускія цэрквы, на пачуцьцё нашай агульнай ідэнтычнасьці як беларусаў і пачуцьцё нашай супольнай адказнасьці за лёс нашай краіны і будучых пакаленьняў беларусаў.

У гэтай сыстэме дзяржаватворных падмуркаў найважнейшым элемэнтам зьяўляецца беларуская мова. Выбар на карысьць беларускай мовы – гэта выбар на карысьць нацыянальнай дзяржавы і, адпаведна, на карысьць свабоды, дэмакратыі, вяршэнства закону.

Спробы цяперашняга рэжыму раскалоць, падзяліць беларускае грамадзтва па моўным пытаньні – марныя ды наканаваныя на правал. Іншамоўныя беларусы ніколі ня будуць дыскрымінаваныя ў свабоднай Беларусі. Але цяперашні стан татальнага дамінаваньня расейскай мовы аб’ектыўна ўскладняе вызваленьне нашага грамадзтва, бо менавіта расейская мова зьяўляцца адным з наймацнейшых інструмантаў, якія дазваляюць Крамлю ідэалягічна падтрымліваць цяперашні рэжым у Менску. Пагроза рэваншу тыраніі застанецца, калі новая, свабодная Беларусь не будзе ўгрунтаваная на нацыянальнай культуры і на роднай мове.

Дзеля найхутчэйшай перамогі каштоўнасьцяў свабоды, дэмакратыі, вяршэнства закону ды незалежнасьці, а таксама дзеля забесьпячэньня ўстойлівага разьвіцьця свабоднай Беларусі ў будучыні, Партыя БНФ

-           Заклікае усіх жыхароў Беларусі вывучаць і ўдасканальваць ступень валоданьня беларускай мовай, карыстацца беларускай мовай ва ўсіх жыцьцёвых выпадках, ініцыяваць стварэньне беларускамоўных групаў і плыняў у навучальных установах розных узроўняў;

-           Заклікае беларускі бізнэс, усіх вытворцаў тавараў і паслугаў, карыстацца беларускай мовай у рэклямных кампаніях, у аздабленьні тавараў, у камунікацыі з пакупнікамі і карыстальнікамі;

-           Заклікае беларусаў адмовіцца ад прагляду расейскіх СМІ, якія імкнуцца дыскрэдытаваць беларускае грамадзтва, распальваюць міжнацыянальную варажнечу і па-сутнасьці ёсьць сродкамі вядзеньня інфармацыйнай вайны супраць нашага народу;

-           Заклікае пашыраць выкарыстаньне беларускай мовы ў сыстэме адукацыі;

-           Заклікае Сьвятлану Ціханоўскую ды ейны штаб, Каардынацыйную Раду ды любыя іншыя грамадзянскія ініцыятывы шырока карыстацца беларускай мовай як у камунікацыі з грамадзтвам, так і пры распрацоўцы ўласных дакумантаў, праграмаў разьвіцьця і г. д. Пры абмеркаваньні і падрыхтоўцы неабходных зьменаў Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь заклікаем адстойваць вяртаньне беларускай мове статусу адзінай дзяржай мовы ў Беларусі.

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *

You may use these HTML tags and attributes: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>

Жнівень 2021
Пн Аў Сер Чц Пт Сб Ндз
« Ліп    
 1
2345678
9101112131415
16171819202122
23242526272829
3031  
Навіны Моладзі БНФ
© 2011 - 2021 ПАРТЫЯ БНФ. Усе правы абароненыя. Перадрукоўка дазваляецца толькі пры выкарыстаньні гіпэрспасылкі на сайт ПАРТЫІ БНФ.