Партыя БНФ » Заява БНФ: “Эканамічная і стратэгічная неабгрунтаванасць БелАЭС”
Партыя БНФ - партыя абароны народных інтарэсаў


Заява БНФ: “Эканамічная і стратэгічная неабгрунтаванасць БелАЭС”

Дададзена 18.11.2020 12:32:21 | 645 праглядаў

ХХ зьезд Партыі БНФ агучыў пазыцыю з ацэнкай эканамічнай і стратэгічнай неабгрунтаванасці атамнай электрастанцыі, што пабудаваная ў Беларусі (публікуецца).

Заява ХХ Зьезду Партыі БНФ

Эканамічная і стратэгічная неабгрунтаванасць БелАЭС

У сувязі з запускам першага блоку БелАЭС Партыя БНФ заяўляе, што як і раней лічыць дадзены праект небяспечным, эканамічна, экалагічна і энергетычна неабгрунтаваным. Мы лічым, што рэалізацыя дадзенага праекту нясе ў сабе вялікія рызыкі для беларускага народу, а таксама ўносіць расколіну ў добрасуседскія адносіны паміж Беларуссю з аднаго боку і Літвой ды Польшчай з іншага, што падрывае бяспеку і ўстойлівасць нашай краіны на рэгіянальным узроўні.

Партыя БНФ лічыць неабходным патрабаваць ад ураду:

- гарантаваць адкрытую і поўную інфармацыю аб бяспечнасці працы БелАЭС для беларускага грамадства;

- прыняць усе неабходныя палітычныя і прававыя захады, каб адпрацаванае паліва з рэактараў БелАЭС у будучым пакінула межы Беларусі і захоўвалася ў краіне, якая паставіла паліва;

- забяспечыць усе неабходныя захады, каб у будучым БелАЭС мела альтэрнатыўныя крыніца паставак паліва;

- з моманту запуску рэактара і пачатку продажу электраэнергіі ў сеткі забяспечыць накапленне грашовых сродкаў ад рэалізацыі электрычнасці для далейшага вываду з эксплуатацыі станцыі і кампенсацыі тых магчымых стратаў і шкоды, якія могуць узнікнуць у выніку функцыянавання і спынення працы АЭС.

7 лістапада 2020г., Менск

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *

You may use these HTML tags and attributes: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>

Жнівень 2021
Пн Аў Сер Чц Пт Сб Ндз
« Ліп    
 1
2345678
9101112131415
16171819202122
23242526272829
3031  
Навіны Моладзі БНФ
© 2011 - 2021 ПАРТЫЯ БНФ. Усе правы абароненыя. Перадрукоўка дазваляецца толькі пры выкарыстаньні гіпэрспасылкі на сайт ПАРТЫІ БНФ.