Партыя БНФ » Вынікі XX Зьезду Партыі БНФ (XVI Зьезд БНФ “Адраджэньне”)
Партыя БНФ - партыя абароны народных інтарэсаў


Вынікі XX Зьезду Партыі БНФ (XVI Зьезд БНФ “Адраджэньне”)

Дададзена 20.11.2020 11:39:15 | 763 праглядаў

7 лістапада ў Менску прайшлі XX з’езд Партыі БНФ і ХVI з’езд Грамадскага аб’яднання БНФ “Адраджэньне”. У выніку таемнага галасаваньня дзеючы лідэр Фронту Рыгор Кастусёў быў абраны старшынём Партыі БНФ на другі тэрмін.

124400395_10219799577600920_7759486537464798058_oЗьезд пачаўся з хвіліны маўчаньня ў памяць па ўсіх загінулых падчас пратэстаў пасьля жнівеньскіх выбараў прэзыдэнта.

У працы зьезду ўдзельнічалі 98 дэлегатаў, з іх 14 – у анлайн-фармаце з прычыны каранавіруса. З прывітаннямі да дэлегатаў звярнуліся старшыня Рады БНР Івонка Сурвіла, кіраўніца Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны Алена Анісім, старшыня Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада) Ігар Барысаў.

– Сёння мы бачым, што для большасці беларусаў незалежнасць не толькі стаіць на парадку дня, але і большасць разумее яе каштоўнасць. Большасць людзей выкарыстоўвае нашы нацыянальныя сімвалы. Але для нас застаецца вялікая частка працы з-за таго, што асноўная наша каштоўнасць – мова – застаецца ў заняпадзе, – заявіла Анісім.

З кароткай прамовай перад удзельнікамі выступіла Вольга Севярынец, жонка палітвязьня Паўла Севярынца, які сёлета быў уганараваны памятным знакам імя Віктара Івашкевіча за арганізацыю акцыяў у абарону незалежнасьці і які цяпер знаходзіцца ў вязьніцы па хлусьлівым абвінавачаньні.

З’езд павінен быў прайсці ў кастрычніку, аднак арганізатары сутыкнуліся з адмовамі ў арэндзе пляцовак, таму мерапрыемства давялося перанесці на пазьнейшы тэрмін.

Кіраўніцтва партыі на чале з лідэрам БНФ Рыгорам Кастусёвым раніцай у дзень зьезду наведала Курапаты, дзе ўшанавала памяць ахвяраў бальшавіцкага тэрору.

Зьезд прыняў некалькі заяваў і рэзалюцыяў:

1. Патрабуем неадкладнага і безумоўнага вызваленьня ўсіх палітвязьняў і спыненьня рэпрэсіяў!

2. 100 гадоў Слуцкаму Збройнаму Чыну: заява БНФ да Дня Герояў

3. “Беларуская мова – гарантыя бясьпекі і незалежнасьці дзяржавы”

4. Заява аб прынцыпах БНФ у стаўленні да іншых палітычных сілаў дэмакратычнай апазыцыі

5. УхвалаБеларусь — эўрапейская нацыя!

6. Заява пра эканамічную і стратэгічную неабгрунтаванасьць БелАЭС

7. Пазыцыя Партыі БНФ што да канстытуцыйнай рэформы.

8. Рэзалюцыя пра неабходнасьць дзяржаўнай падтрымкі беларускай нацыянальнай культуры і беларускай мовы.

У рэзалюцыі з’езда датычна абароны палітвязьняў сказана: “У 2020 годзе беларускі народ, абураны злачыннымі маніпуляцыямі і махлярствам падчас выбарчай кампаніі, выйшаў на вуліцы дзеля дэманстрацыі пратэсту і нязгоды з нахабнымі фальсіфікацыямі. Нягледзячы на тое што абсалютная большасць акцый мела мірны характар, улады кінулі супраць пратэстоўцаў велізарныя сілы МУС і нават войскі… 

…Пад пераслед трапілі сотні актывістаў БНФ, многія з іх зведалі арышты і катаванні, супраць сябра сойма Вітольда Ашурка выстаўлены крымінальныя абвінавачанні па арт. 342 Крымінальнага кодэкса (арганізацыя ці актыўны ўдзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак), арт. 384 (гвалт альбо пагроза прымянення гвалту ў дачыненні да супрацоўніка органаў унутраных спраў), і ён кінуты за краты…”.

Партыю БНФ абурае, што агрэсіўная рыторыка і заклікі да гвалту з боку ўладаў “адбываюцца адначасова з крывадушнымі заклікамі да дыялогу”.

Разам з тым у гэтай сітуацыі Партыя БНФ лічыць, што іншага выйсця з вострага палітычнага крызісу, акрамя перамоў, няма. Умовамі для іх пачатку павінны быць вызваленне ўсіх палітзняволеных, спыненне ўсіх палітычных крымінальных і адміністрацыйных спраў, зняцце абвінавачанняў.

У заяве пра канстытуцыйнае будаўніцтва было адзначана, што вяртаньне да легітымнай канстытуцыі 1994 года – адзіны шлях аднаўленьня канстытуцыйнай законнасьці ў краіне, а адстаўка Лукашэнкі і захаваньне беларускай незалежнасьці застаюцца першачарговай мэтай і стратэгічнай задачай Фронту.

Кіраўніцтва Партыі БНФ выступіла са справаздачамі пра сваю дзейнасьць: зьезд заслухаў даклад старшыні Партыі БНФ Рыгора Кастусёва (справаздачны выступ старшыні партыі публікуецца), даклады намесьнікаў старшыні і даклад старшыні кантрольна-рэвізійнай камісіі Партыі БНФ.

На з’ездзе было абрана новае кіраўніцтва Партыі БНФ і грамадзкага аб’яднаньня БНФ “Адраджэньне”.

На пасаду старшыні балатаваліся дзейны старшыня партыі Рыгор Кастусёў, актывіст партыі з Менскага раёну і былы сябра штаба Валерыя Цапкалы Ілля Дабратвор і кіраўнік Гомельскай абласной арганізацыі Партыі БНФ Васіль Раманаў з Гомеля.

Кастусёў атрымаў 66 галасоў, за Дабратвора прагаласавалі 18 дэлегатаў, за Раманава – 3.

Рыгор Кастусёў 2020 Наша Ніва– Асноўны кірунак нашай працы – адстойванне суверэнітэту нашай краіны, гэта тое, дзеля чаго БНФ ствараўся і што заўжды было галоўным у ягонай працы. Бо пагроза страты незалежнасці і суверэнітэту Беларусі ўзрастае з кожным годам і месяцам, нават з кожным днём. І на гэтым з’езд завострыў сваю ўвагу.

Далей, чым я мушу займацца, гэта выкананнем рашэнняў сённяшняга з’езда, гэта і адраджэнне беларускай мовы і іншыя кірункі працы. І мы павінны настойваць на тым, каб нарэшце пачаліся перамовы апазіцыі наконт вызвалення палітвязняў,  парушэнняў заканадаўства, у тым ліку выбарчага. Мы будзем таксама дамагацца новых выбараў на працягу нейкага тэрміну. Вось гэтым будзе займацца Партыя БНФ, – сказаў у каментары Радыё Свабода Рыгор Кастусёў.

Намеснікамі старшыні былі абраны Аляксей Янукевіч, Зміцер Салошкін, Вадзім Саранчукоў і Юры Меляшкевіч.

З’езд выбраў рэвізійную камісію ў ранейшым складзе і  51 чальца органа кіравання партыі – сойма. Старшынём рэвізійнай камісіі на яе першым пасяджэньні быў абраны былы лідэр Моладзі БНФ Алесь Каліта.

Сярод новых сябраў Сойму – вядомая грамадская актывістка Ніна Багінская з Менску, былыя кандыдаты ў дэпутаты Людміла Рамановіч з Берасьцейшчыны, Надзея Салаўёва з Магілёва, Мікола Чарнавус з Баранавічаў, пісьменьнік і былы палітвязень Алесь Кіркевіч з Гародні, пісьменьнік Усевалад Сьцебурака, кіраўніца руху “Разам” Алена Талстая, актывіст сьветлагорскай суполкі БНФ Тэльман Масьлюкоў, вэтэран гарадзенскага дэмакратычнага руху Сяргей Мальчык, актывіст БНФ з Заводзкага раёну Менску Дзяніс Жораў, журналістка з Магілёўшчыны Алена Будная. Цалкам склад Сойму новага скліканьня можна пабачыць тут.

 

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *

You may use these HTML tags and attributes: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>

Чэрвень 2021
Пн Аў Сер Чц Пт Сб Ндз
« Тра    
 123456
78910111213
14151617181920
21222324252627
282930  
Навіны Моладзі БНФ
© 2011 - 2021 ПАРТЫЯ БНФ. Усе правы абароненыя. Перадрукоўка дазваляецца толькі пры выкарыстаньні гіпэрспасылкі на сайт ПАРТЫІ БНФ.