Партыя БНФ » Сябра БНФ з Берасьця Віктар Клімус: “Пратэсты могуць вярнуцца ў актыўную фазу падчас зімовых святаў”
Партыя БНФ - партыя абароны народных інтарэсаў


Сябра БНФ з Берасьця Віктар Клімус: “Пратэсты могуць вярнуцца ў актыўную фазу падчас зімовых святаў”

Дададзена 10.12.2020 12:03:12 | 944 праглядаў

У пратэстах у рэгіёнах зараз будзе часовая паўза. Але ў актыўную фазу ўсё як раз можа вярнуцца ў часе зімовых святаў. У гэтым перакананы берасцейскі грамадскі дзеяч, сябра Партыі БНФ Віктар Клімус.

Віктар КлімусУ камэнтары Радыё Рацыя спадар Клімус адзначыў, што пратэсты не згаслі, проста сталі больш дэцэнтралізаванымі:

– У Берасці існуюць тыя ж тэндэнцыі што і ў Менску, што і па ўсіх астатніх гарадах. То-бок пратэсты перайшлі ў такі дваравы фармат, больш схаваны, больш партызанскі. Але сказаць, што яны перасталі існаваць і што іх стала менш, я не магу. Канешне, людзям цяжей і сабрацца ў такім фармаце, мала абвестак, бо цяпер абвесткі ходзяць толькі паміж сваімі, паміж знаёмымі людзьмі.

Віктар Клімус перакананы, што вулічная актыўнасць на зімовы перыяд будзе не такой бачнай, як у восеньскі час. Людзі хутчэй будуць збірацца і знаёміцца ў закрытых памяшканнях.

Верасень 2021
Пн Аў Сер Чц Пт Сб Ндз
« Жні    
 12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
27282930  
Навіны Моладзі БНФ
© 2011 - 2021 ПАРТЫЯ БНФ. Усе правы абароненыя. Перадрукоўка дазваляецца толькі пры выкарыстаньні гіпэрспасылкі на сайт ПАРТЫІ БНФ.