Партыя БНФ » Праваабаронцы “Вясны” крытыкуюць закрыты суд па справе Вітольда Ашурка
Партыя БНФ - партыя абароны народных інтарэсаў


Праваабаронцы “Вясны” крытыкуюць закрыты суд па справе Вітольда Ашурка

Дададзена 29.12.2020 12:08:15 | 787 праглядаў

28 снежня, у Лідзе пачаўся разгляд крымінальнай справы ў дачыненні актывіста з Бярозаўкі, сябра Партыі БНФ Вітольда Ашурка, абвінавачанага па артыкулы 342 ч.1 (Удзел у групавых дзеяннях, груба парушаючых грамадскі парадак) і 364 (Гвалт у дачыненні да супрацоўніка міліцыі) Крымінальнага кодэкса.

Без тлумачэння канкрэтных прычын суддзя Максім Філатаў абвясціў суд закрытым, спаслаўшыся на 23 артыкул Канстытуцыі і “пагрозу дзяржаўнай бяспецы”. Нягледзячы на абурэнне вялікай колькасці сабраўшыхся гледачоў, ён адмовіўся размаўляць па-за межамі працэсуальных дзеянняў і хутка зайшоў у судовую залу. Супрацоўнікі міліцыі захлопнулі за ім дзверы – паведамляе сайт Праваабарончага цэнтру “Вясна”.

Старшыня суда Вячаслаў Мацук таксама адмовіўся тлумачыць прычыны закрытага пасяджэння, назваўшы гэта правам суддзі. Па тэлефоне даверу Вярхоўнага суда назіральніку “Вясны” сказалі, што на стэндзе не напісана, што пасяджэнне закрытае, таму што справа слухаецца першы дзень, і сакратар не магла ведаць, якое рашэнне прыме суддзя. Таксама ў службе даверу паведамілі, што яны не маюць права і не могуць ўздзейнічаць на суддзю, каб той зрабіў пасяджэнне адкрытым.

IMG-0923914dbc305c2f2f53ef0d0926223f-V

Неабыякавыя грамадзяне прыйшлі ў суд падтрымаць спадара Вітольда Ашурка – але на працэс не патрапілі.

Назіральнік падаў скаргу на неабгрунтаванае рашэння аб закрыцці працэсу на імя старшыні суда. У скарзе патрабуецца ліквідаваць неабгрунтаванае абмежаванне галоснасці судовага разбіральніцтва, якая прадугледжана ч.1 арт. 114 Канстытуцыі і ч. 1 арт. 11 Кодэкса аб судаўладкаванні і статусе суддзяў. Артыкул 23 Канстытуцыі ўстанаўлівае, што абмежаванне правоў дапускаецца толькі ў выпадках, прадугледжаных законам. Якую менавіта пагрозу дзяржаўнай бяспецы нясе адкрытае пасяджэнне па справе Ашурка, суддзя не патлумачыў. У судзе Лідскага раёна гэта ўжо не першы выпадак, калі справа слухаецца ў закрытым рэжыме: той жа суддзя зрабіў закрытым суд па крымінальнай справе Яўгена Вінчы, якога таксама вінавацілі ў гвалце ў дачыненні да супрацоўніка міліцыі (арт. 364 КК).

«Я зрабіў тое, што мусіў быў зрабіць, што патрабавала ад мяне мая грамадзянская пазіцыя. Я добра ўсведамляў, чым мне гэта пагражала», – напісаў Вітольд у адным са сваіх лістоў з турмы.

sud_ashurok

Праваабаронца “Вясны” Валянцін Стэфановіч адзначае, што ад моманту пачатку пандэміі каранавіруса ў Беларусі ўлады прымяняюць розныя абмежавальныя захады ў абсалютна селектыўным ключы, і гэтая практыка працягваецца і зараз.

 Валянцін Стэфановіч.Мы бачым, як пасля сваіх паказушных візітаў у адзяленні шпіталёў з хворымі на каранавірус Аляксандр Лукашэнка наведвае дзіцячыя навагодныя мерапрыемствы, на якія з усёй краіны звозяць дзяцей. Праводзяцца іншыя святочна-прапагандысцкія масавыя мерапрыемствы, арганізаваныя мясцовымі выканаўчымі органамі ўлады.

У той жа час адвакаты абмежаваныя ў магчымасцях сустрэчаў са сваімі падабароннымі, якія знаходзяцца ў ЦІП ці СІЗА, судовыя працэсы па адміністратыўных справах над удзельнікамі мірных сходаў у парушэнне працэдур, устаноўленых нормамі ПВКаАП, адбываюцца праз скайп, а судовыя працэсы па крымінальных справах супраць удзельнікаў акцый пратэсту ўсё часцей праходзяць у закрытым рэжыме.

Не стаў выключэннем і судовы працэс па справе Вітольда Ашурка. Мы лічым недапушчальным правядзенне закрытых судовых пасяджэнняў у парушэнне нормаў дзеючага як нацыянальнага заканадаўства, так і міжнародных нормаў у галіне правоў чалавека. Згодна з арт. 14 Міжнароднага пакту аб грамадзянскіх і палітычных правах СМІ і публіка могуць не дапускацца на ўсе судовыя разбіральніцтвы альбо ягоную частку па меркаваннях маралі, грамадскага парадку ці дзяржаўнай бяспекі ў дэмакратычным грамадстве ці калі гэтага патрабуюць інтарэсы прыватанага жыцця бакоў, ці пры асаблівых абставінах, калі публічнасць парушыла б інтарэсы правасуддзя (калі гэта, па меркаванні суда, строга неабходна). У дадзеным жа выпадку ніякіх канкрэтных абгрунтаванняў закрыцця судовага пасяджэння прадстаўлена не было. Правядзеннне такіх закрытых судовых працэсаў па палітычна матываваных крымінальных справах вяртаюць нас да найгоршых практык судзілішчаў над дысідэнтамі ў СССР”.

Стэфановіч адзначыў, што праваабронцы адназначна расцэньваюць такія дзеянні суддзяў як парушэнне прынцыпаў справядлівага судовага разбіральніцтва і патрабуюць неадкладна спыніць гэтую заганную практыку.

Суд па справе Вітольда Ашурка працягнецца 29 сьнежня.

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *

You may use these HTML tags and attributes: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>

Жнівень 2021
Пн Аў Сер Чц Пт Сб Ндз
« Ліп    
 1
2345678
9101112131415
16171819202122
23242526272829
3031  
Навіны Моладзі БНФ
© 2011 - 2021 ПАРТЫЯ БНФ. Усе правы абароненыя. Перадрукоўка дазваляецца толькі пры выкарыстаньні гіпэрспасылкі на сайт ПАРТЫІ БНФ.