Партыя БНФ » Кандыдата гістарычных навук і дацэнта ПДУ Віктара Якубава з Наваполацку асудзілі на 15 сутак і кінулі за краты на Каляды
Партыя БНФ - партыя абароны народных інтарэсаў


Кандыдата гістарычных навук і дацэнта ПДУ Віктара Якубава з Наваполацку асудзілі на 15 сутак і кінулі за краты на Каляды

Дададзена 07.01.2021 12:11:56 | 972 праглядаў

5 студзеня ў Наваполацку асудзілі на 15 сутак дацэнта Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта, сябра БНФ Віктара Якубава. 6 студзеня яго забралі адбываць тэрмін.

Віктар ЯкубаўЯк распавялі gorod214.by блізкія выкладчыка, суд над ім прайшоў у аўторак. Мужчыну абвінавачвалі ва ўдзеле ў ланцугу салідарнасці 20 снежня.

Першы суд адбыўся 23 снежня, але тады справу адправілі на дапрацоўку, а навапалачаніна вызвалілі.

Сам Віктар Якубаў казаў, што доказаў яго ўдзелу ў акцыі быць не можа, бо ён не прымаў у ёй удзелу. Ён збіраўся абскардзіць пастанову суда ад 5 студзеня.

Як ужо паведамлялася раней, 20 снежня ў Наваполацку затрымалі двух мужчын пасля дзіцячага свята каля гарадской елкі на плошчы Будаўнікоў. Аднаго з іх – Дзеда Мароза – пазней адпусцілі, а дацэнта ПДУ пакінулі ў ГАУС.

Паводле Беларускага Радыё Рацыя

Верасень 2021
Пн Аў Сер Чц Пт Сб Ндз
« Жні    
 12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
27282930  
Навіны Моладзі БНФ
© 2011 - 2021 ПАРТЫЯ БНФ. Усе правы абароненыя. Перадрукоўка дазваляецца толькі пры выкарыстаньні гіпэрспасылкі на сайт ПАРТЫІ БНФ.