Партыя БНФ » Намесьнік старшыні БНФ Аляксей Янукевіч: “Ёсць пагроза новага этапу аншлюсу Беларусі Расеяй”
Партыя БНФ - партыя абароны народных інтарэсаў


Намесьнік старшыні БНФ Аляксей Янукевіч: “Ёсць пагроза новага этапу аншлюсу Беларусі Расеяй”

Дададзена 23.02.2021 12:11:14 | 390 праглядаў

У Сочы праходзяць перамовы паміж Аляксандрам Лукашэнкам і Уладзімірам Пуціным. Паводле меркавання намесніка старшыні Партыі БНФ Аляксея Янукевіча, ёсць вялікая небяспека, што расейскія ўлады ўзамен на крэдыты і іншую падтрымку будуць дамагацца ад кіраўніцтва Беларусі яшчэ большай залежнасці ад Расеі.

янукевіч78 (2)„Вядома, Аляксандр Лукашэнка імкнецца на мінімальныя саступкі. Прычым як Крамлю, так і беларускаму грамадству. Аднак мы памятаем 2011 год, калі пагаршэнне стасункаў з Захадам пацягнула за сабой уключэнне Беларусі ў многія інтэграцыйныя ўтварэнні, дзе дамінуе Расея”, – кажа Аляксей Янукевіч:

– Мы пазбавіліся значнай часткі свайго суверэнітэту – у тым ліку вайсковага. Цяпер мы бачым, якая сітуацыя на міжнароднай арэне, то бок, рэжым фактычна ізаляваны. Ёсць шэраг краінаў – такіх як Расея, Кітай, якія працягваюць стасункі, але з вольным светам стасункі гэтыя абмежаваныя крытычна. Гэта можа пацягнуць за сабой новы віток так званай інтэграцыі, а фактычна новы этап паўзучага аншлюсу Беларусі Расеяй.

Таму для Партыі БНФ і ўсяго беларускага грамадства на першым месцы – захаванне незалежнасці.

“Таксама мы заклікаем і вольны свет, і нашых партнёраў на Захадзе, аказаць ціск на Расею, каб прадухіліць выкарыстанне цяперашняга стану Беларусі дзеля таго, каб атрымаць кантроль над новымі часткамі беларускага суверэнітэту”, – падкрэсліў Аляксей Янукевіч у размове з карэспандэнтам Беларускага Радыё Рацыя.

Ліпень 2021
Пн Аў Сер Чц Пт Сб Ндз
« Чэр    
 1234
567891011
12131415161718
19202122232425
262728293031  
Навіны Моладзі БНФ
© 2011 - 2021 ПАРТЫЯ БНФ. Усе правы абароненыя. Перадрукоўка дазваляецца толькі пры выкарыстаньні гіпэрспасылкі на сайт ПАРТЫІ БНФ.