Партыя БНФ » БНФ вядзе кансультацыі з уладамі і палітычнымі партыямі наконт 25 сакавіка
Партыя БНФ - партыя абароны народных інтарэсаў


БНФ вядзе кансультацыі з уладамі і палітычнымі партыямі наконт 25 сакавіка

Дададзена 22.02.2021 9:05:19 | 785 праглядаў

Крыху больш за месяц застаецца да 25 Сакавіка, гадавіны абвяшчэнне незалежнасці Беларускай народнай рэспублікай.

Дзень Волі (3)Традыцыйна ў гэты дзень адзначаецца Дзень Волі, праходзяць вулічныя акцыі пад бел-чырвона-белымі сцягамі.

У сённяшніх умовах, калі многія палітыкі апынуліся за кратамі, а іншыя ў эміграцыі, ці будзе нехта падаваць заяўку на правядзенне Дня Волі? Праца ўжо вядзецца: пададзеныя заявы ў міліцыю, службу аховы здароўя і менскі “Зелянбуд” дзеля заключэньня дамоваў, без якіх немагчыма падаць заяўку ці паевдамленьне аб правядзеньні легальнага сходу ці мітынгу.

Арганізацыі і людзі, зацікаўленыя ў святкаванні 25 Сакавіка, сустракаліся на мінулым тыдні.

«Цяпер ідзе абмеркаванне па фармаце і па магчымым удзеле. Справы рухаюцца цяжка, але не выключаю, што ўсё можа атрымацца», — сказаў сайту «Наша ніва» старшыня БСДП Ігар Барысаў.

У сваю чаргу Рыгор Кастусёў ад імя грамадскага аб’яднання БНФ «Адраджэньне» ўжо пачаў перамовы з уладамі для правядзення мерапрыемства. Справа ў тым, што, у адпаведнасці з новымі правіламі, перад тым як падаць заяву ў Мінгарвыканкам, трэба заключыць дамовы з хуткай дапамогай і камунальнымі службамі.

«З хуткай дамова ўжо існуе. Спадзяёмся, што хутка будуць і дзве астатнія», — кажа Рыгор Кастусёў.

Калі БНФ «Адраджэньне» справіцца з гэтым этапам, то тады ўжо і будзе разглядацца пытанне, хто яшчэ падпішацца пад заяўкай да Мінгарвыканкама.

Дзе ж пройдзе мерапрыемства? Рыгор Кастусёў кажа, што пакуль гаварыць пра гэта рана. З нашых крыніц стала вядома, што апазіцыя згодная на любую пляцоўку ў цэнтры Мінска з цвёрдым пакрыццём, бо перажывае, што да той пары яшчэ не сыдзе ўвесь снег і месца ператворыцца ў бруд.

У 2018 годзе, на стагоддзе БНР, святкаванне прайшло ля Опернага тэатра ў Мінску, у 2019 — часткова ў Гродне, а часткова ў Кіеўскім скверы ў Мінску, у 2020 годзе праз пандэмію каранавіруса Дзень Волі не адзначаўся вулічнымі акцыямі.

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *

You may use these HTML tags and attributes: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>

Снежань 2021
Пн Аў Сер Чц Пт Сб Ндз
« Ліс    
 12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031  
Навіны Моладзі БНФ
© 2011 - 2021 ПАРТЫЯ БНФ. Усе правы абароненыя. Перадрукоўка дазваляецца толькі пры выкарыстаньні гіпэрспасылкі на сайт ПАРТЫІ БНФ.