Партыя БНФ » У Наваполацку былога дэпутата гарсавету ад БНФ асудзілі да арышту і штрафу за ўдзел у акцыях пратэсту
Партыя БНФ - партыя абароны народных інтарэсаў


У Наваполацку былога дэпутата гарсавету ад БНФ асудзілі да арышту і штрафу за ўдзел у акцыях пратэсту

Дададзена 24.02.2021 11:05:23 | 304 праглядаў

Суд адмовіў 75-гадоваму былому дэпутату гарсавета Наваполацка ад БНФ у адтэрміноўцы арышту па 23.34, нягледзячы на ​​хваробу

2021-02-05_lipka_Kulik_F1У пачатку лютага 75-гадовы жыхар Наваполацка Анатоль Кулік атрымаў 10 сутак адміністрацыйнага арышту за белыя і чырвоныя шторы ў кватэры, а таксама за прагулкі з БЧБ-сцягам на плячах.

22 лютага гарадскі суд адмовіў яму ў адтэрміноўцы пакарання – нягледзячы на ​​тое, што ў пенсіянера сур’ёзныя праблемы са здароўем, паведамляе рэгіянальны сайт Город214.

У Наваполацку Анатоль Кулік – чалавек-легенда. На мірныя пратэсты ён – тады інжынер завода «Палімір» – пачаў хадзіць з 1988 года, калі ў Наваполацку, які называлі «другім Чарнобылем», зарадзілася экалагічны рух: людзі патрабавалі на пікетах, каб у горадзе быў чыстае паветра і вада. Затым інжынера двойчы абіралі дэпутатам ад БНФ у гарсавет Наваполацка.

Пасля падзей жніўня 2020 года Анатоль Кулік ходзіць па горадзе ў саламяным капелюшы з бел-чырвона-белай стужкай і БЧБ-сцягам. Апроч сутак арышту яму таксама прысудзилі і штраф за цяперашнія акцыі пратэсту.

Актывіст кажа, што нават звяртаўся ў мясцовы выканкам па афіцыйны адказ, ці можна яму выходзіць у горад на шпацыр і ў якім адзенні гэта рабіць, каб не трапіць пад суд:

– Пасля таго, як першыя затрыманні пачаліся, я напісаў такую заяву. І выканкам даў адказ: няма абмежаванняў. Атрымліваецца, я не парушаю нічога, калі хаджу. І тым больш наконт адзення! Накідка на плечы без рукавоў называецца па-навуковаму “пелярына”. Насіць яе не забаронена – любога фасону, любога колеру, усё на свой густ – сказаў актывіст у камэнтары Беларускаму Радыё Рацыя.

Ліпень 2021
Пн Аў Сер Чц Пт Сб Ндз
« Чэр    
 1234
567891011
12131415161718
19202122232425
262728293031  
Навіны Моладзі БНФ
© 2011 - 2021 ПАРТЫЯ БНФ. Усе правы абароненыя. Перадрукоўка дазваляецца толькі пры выкарыстаньні гіпэрспасылкі на сайт ПАРТЫІ БНФ.