Партыя БНФ » Намесьнік старшыні БНФ: “Адзначэньне Дня Волі будзе маркерам адзінства”
Партыя БНФ - партыя абароны народных інтарэсаў


Намесьнік старшыні БНФ: “Адзначэньне Дня Волі будзе маркерам адзінства”

Дададзена 24.02.2021 11:45:02 | 762 праглядаў

Сёлета, як і ўжо некалькі гадоў запар, беларускае грамадства прагне адзначыць Дзень Волі ў шырокім маштабе. Дзень Волі – гэта свята для ўсіх беларусаў, незалежна ад перакананняў.

Вадзім СаранчукоўІ сумесныя высілкі менавіта ў такім фармаце давалі плён.

Намеснік старшыні Партыі БНФ Вадзім Саранчукоў спадзяецца, што святочны фармат – акурат форма такога яднання беларускай нацыі, да чаго заклікаюць улады: „Год яднання”:

– Лічу вельмі важным не раз’ядноўвацца на гэты дзень, а заклікаю ўсіх далучыцца да працы аргкамітэта. Мне падаецца, што вяртанне ў Беларусі прававога поля магчыма тады, калі будуць паважацца законныя правы і інтарэсы ўсіх грамадзян. Таму гэтае адзначэнне Дня Волі можа стаць такім маркерам адзінства. Але для гэтага ўладам, сілавому блоку варта адысці ад рэпрэсіяў уласных грамадзян, з павагай ставіцца да свабодаў і правоў людзей, якія цяпер не выконваюцца ў краіне Беларусь.

Кажа Вадзім Саранчукоў:

– Пад рэпрэсіі і ціск патрапіла ўсё беларускае грамадства, палітычная партыя, як частка гэтага грамадства, у тым ліку. На гэты год запланаваная перарэгістрацыя сяброў партыі. Праводзяцца праверкі. У мінулым годзе палітычныя партыі атрымалі папярэджанне ад Міністэрства юстыцыі за рознага кшталту надуманыя парушэнні. Гэта агульная тэндэнцыя да любога актыву, да любых актывістаў, да любых арганізацый, якія дзейнічаюць, ці гэта “Беларуская асацыяцыя журналістаў”, ці гэта палітычныя партыі, грамадскія і праваабарончыя арганізацыі.

Актывізавалі працу арганізацыйныя камітэты ў Менску, Гародні па святкаванні Дня Волі. Да іх працы запрашаюцца ўсе ахвотныя, здольныя вырашаць пастаўленыя задачы для таго, каб зрабіць чарговы „Дзень Волі” светлым святам – паведамляе карэспандэнт Беларускага Радыё Рацыя Якуб Сушынскі.

У пазамінулым годзе Вадзім Саранчукоў быў узнагароджаны памятным знакам імя Віктара Івашкевіча за арганізацыю акцыі ў Гародні з нагоды 101-й гадавіны абвяшчэньня незалежнасьці БНР.

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *

You may use these HTML tags and attributes: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>

Снежань 2021
Пн Аў Сер Чц Пт Сб Ндз
« Ліс    
 12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031  
Навіны Моладзі БНФ
© 2011 - 2021 ПАРТЫЯ БНФ. Усе правы абароненыя. Перадрукоўка дазваляецца толькі пры выкарыстаньні гіпэрспасылкі на сайт ПАРТЫІ БНФ.