Партыя БНФ » Улады Слоніма забаранілі акцыю на Дзень Волі 25 сакавіка
Партыя БНФ - партыя абароны народных інтарэсаў


Улады Слоніма забаранілі акцыю на Дзень Волі 25 сакавіка

Дададзена 02.03.2021 12:06:41 | 654 праглядаў

У Слоніме ўлады забаранілі правядзеньне акцыі 25 сакавіка з нагоды 103-й гадавіны абвяшчэньня незалежнасьці Беларускай Народнай Рэспублікі.

Падстава для адмовы – заяўнік раней прыцягваўся да адміністрацыйнай адказнасьці па артыкуле 23.34 КаАП за парушэньне парадку арганізацыі масавых мерапрыемстваў.

Нагадаем, што сябры Слонімскага згуртавання дэмакратычных сіл падавалі заяўку на правядзенне ў Слоніме 25 сакавіка мерапрыемства, прысвечанага Дню Волі. Была складзеная адпаведная папера і перададзеная ў райвыканкам.

Цяпер адзін з сяброў згуртавання, актывіст Партыі БНФ Віктар Марчык атрымаў са Слонімскага райвыканкама адказ за подпісам намесніка старшыні Слонімскага райвыканкама Тэрэсы Юшкевіч адказ: “У адпаведнасці з часткай 6 артыкула 4 Закона Рэспублікі Беларусь ад 30 снежня 1990 года № 114-З “Аб масавых мерапрыемствах ў Рэспубліцы Беларусь”, Вам адмоўлена ў правядзенні масавага мерапремства”.

001

Вось такі кароткі адказ без тлумачэнняў за подпісам спадарыні Юшкевіч атрымалі слонімцы. Іншага адказу яны і не чакалі, бо Юшкевіч ужо не першы раз ігнаруе просьбы слонімцаў і выступае супраць вялікага свята беларускага народа – Дня 25 сакавіка.

Паводле Беларускага Радыё Рацыя

 

Жнівень 2021
Пн Аў Сер Чц Пт Сб Ндз
« Ліп    
 1
2345678
9101112131415
16171819202122
23242526272829
3031  
Навіны Моладзі БНФ
© 2011 - 2021 ПАРТЫЯ БНФ. Усе правы абароненыя. Перадрукоўка дазваляецца толькі пры выкарыстаньні гіпэрспасылкі на сайт ПАРТЫІ БНФ.