Партыя БНФ » Справаздача аб’яднання БНФ “Адраджэньне” апублікаваная ў газэце “Наша Слова”
Партыя БНФ - партыя абароны народных інтарэсаў


Справаздача аб’яднання БНФ “Адраджэньне” апублікаваная ў газэце “Наша Слова”

Дададзена 03.03.2021 9:50:07 | 717 праглядаў

Грамадскае аб’яднанне БНФ “Адраджэньне” апублікавала справаздачу пра працяг сваёй дзейнасці і інфармацыю пра бюджэт арганізацыі па выніках 2020 года ў газэце “Наша Слова”.

падлік грошыЗгодна з інфармацыяй, апублікаванай ў газэце “Наша Слова” № 4 ад 24 лютага 2021 года (спампаваць PDF нумара), на ўліку Грамадскага аб’яднання БНФ “Адраджэньне” знаходзіцца 2059 сябраў, аб’яднанне мае 20 зарэгістраваных і пастаўленых на ўлік арганізацыйных структур, у тым ліку Мінскую гарадскую арганізацыю і 4 абласныя арганізацыі, 10 раённых і 5 гарадскіх аддзяленняў.

Як паведамляе Управа БНФ “Адраджэньне”, бюджэт арганізацыі ў 2020 годзе папаўняўся з адной крыніцы – дабраахвотных ахвяраванняў грамадзянаў: аб’ём паступленняў па выніках году склаў 11.492 рублі 42 капейкі, з іх было выдаткавана на матэрыяльна-тэхнічнае забеспячэнне дзейнасці, у тым ліку на арэнду памяшканняў – 11.191 рубель 26 капеек.

Згодна апублікаванай справаздачы, цягам 2021 году дзейнасць Грамадскага аб’яднання БНФ “Адраджэньне” уключала ў сабе правядзенне прадугледжаных Статутам аб’яднання пасяджэнняў органаў (у тым ліку быў праведзены чарговы справаздачна-выбарчы з’езд арганізацыі), удзел у выбарах (праз накіраванне сваіх прадстаўнікоў у склад выбарчых камісій рознага ўзроўню, накіраванне на выбарчыя ўчасткі і ў выбарчыя камісіі назіральнікаў і іх працу, у тым ліку накіраванне прапановаў па арганізацыі выбарчага працэсу згодна з Выбарчым кодэксам і скаргаў датычна парушэнняў і адмоваў ва ўключэнні прадстаўнікоў арганізацыі ў склад выбарчых камісій), правядзенне сходаў і імпрэзаў з нагоды памятных датаў, накіраванне заўвагаў і прапановаў у парадку публічнага абмеркавання праектаў нарматыўных прававых актаў.

Як адзначыў старшыня Рэвізійнай камісіі Грамадскага аб’яднання БНФ “Адраджэньне” Алесь Каліта, публікацыя фінансавых справаздачаў і інфармацыі пра дзейнасць грамадскіх арганізацыяў зрабілася абавязковай з гэтага году згодна са зменамі ў закон аб барацьбе з адмываннем грошаў і фінансаваннем тэрарызму:

- Цяпер усе грамадскія аб’яднанні і фонды абавязаныя да 1 сакавіка апублікаваць сваю справаздачу ў СМІ ці на сваім афіцыйным сайце, альбо даслаць яе ў рэгіструючы орган для публікацыі на сайце міністэрства юстыцыі альбо абласных (мінскага гарадскога) упраўлення юстыцыі. Дагэтуль такія справаздачы накіроўваліся грамадскімі аб’яднаннямі ў органы юстыцыі, але яны не публікаваліся і закраналі толькі пытанні дзейнасці арганізацый (юрадрас, колькасны склад, наяўнасць арганізацыйных структур, звесткі пра праведзеныя мерапрыемствы) і не закраналі фінансавых пытаньняў. Таму справаздачы датычна фінансавай дзейнасці рыхтаваліся і зацвярджаліся толькі падчас правядзення з’езду арганізацыі  – апошні раз менавіта такая фінансавая справаздача была зацверджаная ХVI з’ездам Грамадскага аб’яднання БНФ “Адраджэньне” у лістападзе мінулага года.

Як паведаміў Алесь Каліта, прадугледжаныя законам звесткі і справаздачы таксама накіраваныя Грамадскім аб’яднанням БНФ “Адраджэньне” ў Міністэрства юстыцыі, уключна з інфармацыяй пра публікацыю справаздачы ў СМІ. Спараваздача Партыі БНФ таксама прадстаўленая ў міністэрства юстыцыі, а справаздачы арганізацыйных структур партыі – яшчэ і ў абласныя ўпраўленні юстыцыі, як таго патрабуе закон (публікацыя гэтых справаздачаў не патрабуецца).

Справаздача ГА БНФ Адраджэньне - публікацыя ў Нашым слове-1

 

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *

You may use these HTML tags and attributes: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>

Жнівень 2021
Пн Аў Сер Чц Пт Сб Ндз
« Ліп    
 1
2345678
9101112131415
16171819202122
23242526272829
3031  
Навіны Моладзі БНФ
© 2011 - 2021 ПАРТЫЯ БНФ. Усе правы абароненыя. Перадрукоўка дазваляецца толькі пры выкарыстаньні гіпэрспасылкі на сайт ПАРТЫІ БНФ.