Партыя БНФ » Ціск на аршанскую “Цудоўную краму” і яе гаспадара
Партыя БНФ - партыя абароны народных інтарэсаў


Ціск на аршанскую “Цудоўную краму” і яе гаспадара

Дададзена 05.03.2021 12:20:04 | 775 праглядаў

Аршанскі актывіст Партыі БНФ Ігар Казмярчак – гаспадар крамы беларускіх сувеніраў і заснавальнік незалежнага сайта orsha.eu.

2021-03-03_Lipka_Kazmiarchak_F2Днямі невядомыя зламыснікі ўзламалі старонкі сайта і крамы ў Instagram, але наступствы ўдалося ліквідаваць, распавёў Ігар Казмярчак:

– Яны паспелі размясціць там чырвона-зялёныя сцягі, аватаркі і напісаць на адным з праўладных тэлеграм-каналаў, што вось якія мы малайцы – мы паламалі… Зразумела, што сайт orsha.eu ім не падабаецца, не падабаецца наяўнасць “Цудоўнай крамы”, ім не падабаецца і мая наяўнасць – мяне як асобы…

Ігар Казмярчак распавёў, што заўважыў спробы ўзлому і сваёй уласнай старонкі ў Telegram. Але апроч віртуальных захадаў, актывіст зазнае і рэальны ціск: напрыканцы мінулага году ў “Цудоўнай краме” правялі ператрус і забралі аргтэхніку гаспадара. Супраць Ігара Казмерчака была ініцыявана крымінальная справа, якую пазней скасавалі праз адсутнасць доказаў. А пазней Дэпартамент фінансавых расследаванняў пачаў выклікаць на допыты людзей, якія мелі дачыненне да працы сайта orsha.eu – адзінага незалежнага сайта ў рэгіёне, які піша пра грамадскія пратэсты, арышты актывістаў ды іншыя палітычныя падзеі.

Паводле Беларускага Радыё Рацыя

Жнівень 2021
Пн Аў Сер Чц Пт Сб Ндз
« Ліп    
 1
2345678
9101112131415
16171819202122
23242526272829
3031  
Навіны Моладзі БНФ
© 2011 - 2021 ПАРТЫЯ БНФ. Усе правы абароненыя. Перадрукоўка дазваляецца толькі пры выкарыстаньні гіпэрспасылкі на сайт ПАРТЫІ БНФ.