Партыя БНФ » Беларускія жанчыны: “Зло і фашызм не павінныя перамагчы”
Партыя БНФ - партыя абароны народных інтарэсаў


Беларускія жанчыны: “Зло і фашызм не павінныя перамагчы”

Дададзена 08.03.2021 12:02:44 | 600 праглядаў

Карэспандэнт аўстралійскага ABC Эрык Кэмпбэл зрабіў вялікі рэпартаж пра беларускіх жанчын, якія бяруць удзел у пратэстах. Жанчыны падымаюцца. Пакуль мужычыны кінутыя у турму, беларускія жанчыны выйшлі на перадавую рэвалюцыі. Натхнёныя бясстрашнай прабабуляй, яны не здадуцца, пакуль не зрынуць дзеючага прэзідэнта.

Ніна Багінская“Калі вы баіцеся, ідзіце дадому”, – кажа 27-гадовая Марыя, адпраўляючыся ў чарговы марозны дзень у пратэставаць супраць шматгадовага кіраўніка Беларусі Аляксандра Лукашэнкі. Напярэдадні леташніх выбараў Лукашэнка кінуў за краты людзей, якія выступалі супраць яго. Жанчыны стаялі на іх  месца і здабылі велізарную падтрымку падчас нацыянальнага галасавання.

Але дыктатар адмовіўся саступіць, абвясціўшы, што перамог з перавагай.

Успыхнулі акцыі пратэсту і адбыліся масавыя арышты мужчын. Зноў жанчыны актывізаваліся і з тых часоў пратэстуюць.

Ікона рэвалюцыі – 74-гадовая прабабуля Ніна Багінская.

Кароткае, але жорсткае, супрацьстаянне Ніны з міліцыянтамі, амаль удвая меншым за яе, зрабіла з яе нешта накшталт зоркі сацыяльных сетак. “Яна сапраўды натхняе чалавека”, – кажа Марыя пра Ніну.

“Яна нічога не баіцца!”

“Урад пазбавіўся моцных кандыдатаў. Але яны не ведалі, што ў кожнага моцнага мужчыны ёсць моцная жанчына, якая падтрымлівае яго”. Мы наведваем загарадны дом Ніны, дзе яна шые забаронены беларускі сцяг, рыхтуючыся да чарговага супрацьстаяння з міліцыяй.

“Зло не можа перамагчы, фашызм не можа перамагчы”, – кажа яна.

Стратэгія Лукашэнкі заключаецца ў прыніжэнні жанчын: “Наша канстытуцыя прызначана не для жанчыны”, – кажа ён. “Наша грамадства не паспела галасаваць за жанчыну”.

Але гэта не працуе, і жанчыны проста не застануцца дома. “Страшна думаць пра будучыню, але яшчэ страшней думаць, што будзе з намі, калі мы спынімся”, – кажа Марыя.

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *

You may use these HTML tags and attributes: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>

Жнівень 2021
Пн Аў Сер Чц Пт Сб Ндз
« Ліп    
 1
2345678
9101112131415
16171819202122
23242526272829
3031  
Навіны Моладзі БНФ
© 2011 - 2021 ПАРТЫЯ БНФ. Усе правы абароненыя. Перадрукоўка дазваляецца толькі пры выкарыстаньні гіпэрспасылкі на сайт ПАРТЫІ БНФ.