Партыя БНФ » Палітвязьня Вітольда Ашурка паставілі на прафіляктычны ўлік у турме №1
Партыя БНФ - партыя абароны народных інтарэсаў


Палітвязьня Вітольда Ашурка паставілі на прафіляктычны ўлік у турме №1

Дададзена 08.03.2021 9:36:41 | 724 праглядаў

Сябра сойму Партыі БНФ з Лідскага раёну, палітвязень Вітольд Ашурак пастаўлены ў турме на прафіляктычны улік як асабліва небяспечны зьняволены.

Вітольд АшуракЦяпер пры выхадзе з камэры да лекара, па шляху ў дворык дзеля шпацыру ці ў лазьню, а таксама на ранішнюю і вечаровую праверку яму мусяць зашпільваць рукі за сьпіной у кайданкі.

«Успрымаю гэтую акалічнасць як прызнанне таго факту, што я зрабіў усё правільна», – напісаў палітвязень Вітольд Ашурак у лісце да сябра руху «За Свабоду» Вольгі Быкоўскай, паведамляе газэта “Новы Час“.

Падтрымаць палітвязьня можна лістамі і паштоўкамі:

230023, г. Гродна
вул. Кірава, 1, турма № 1
Ашурак
Вітольд Міхайлавіч

Адрасы для лістоў падтрымкі палітвязням глядзіце ў спісе

photo_2021_03_07_12_38_35

8 студзеня суд Лідзкага раёну вынес абвінаваўчы прысуд у дачыненьні да сябры Сойму Партыі БНФ Вітольда Ашурка, асудзіўшы яго на 5 гадоў зьняволеньня ў калёніі агульнага рэжыму за ўдзел у пратэстах супраць сфальшаваных выбараў прэзыдэнта. паводле двух крымінальных артыкулаў: 342 «Арганізацыя або падрыхтоўка дзеяньняў, якія груба парушаюць грамадзкі парадак» і 364 «Гвалт у дачыненьні да міліцыянта». На гэты прысуд пададзеная апеляцыйная скарга. Суд быў ад пачатку закрыты, хоць падтрымаць актывіста прыходзілі дзясяткі чалавек. Пасьля была ўзбуджаная крымінальная справа супраць людзей, якія прыйшлі падтрымаць палітвязьня падчас абвяшчэньня прысуду. 

Пасьведчаньне сябры Сойму Партыі БНФ Вітольда Ашурка, якое фігуравала ў справе ў якасьці рэчавага доказу, суд пастанавіў зьнішчыць, таксама як і нацыянальныя сьцягі ды налёпкі з беларускім гербам Пагоня. Шэсьць палітычных партыяў Беларусі выступілі з супольнай заявай пратэсту супраць выкарыстаньня ў судовым працэсе ў якасьці доказу віны чалавека пасьведчаньня пра яго сяброўства ў легальным палітычным аб’яднаньні.

Свой 50-гадовы юбілей Вітольд Ашурак сустрэў за кратамі.

Партыя БНФ лічыць пераслед Вітольда палітычна матываваным і патрабуе яго неадкладнага вызвалення. Беларускія праваабаронцы прынялі адмысловую рэзалюцыю, у якой прызналі перасьлед Вітольда Ашурка палітычна матываным, а яго самога прызналі палітычным вязьнем.

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *

You may use these HTML tags and attributes: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>

Жнівень 2021
Пн Аў Сер Чц Пт Сб Ндз
« Ліп    
 1
2345678
9101112131415
16171819202122
23242526272829
3031  
Навіны Моладзі БНФ
© 2011 - 2021 ПАРТЫЯ БНФ. Усе правы абароненыя. Перадрукоўка дазваляецца толькі пры выкарыстаньні гіпэрспасылкі на сайт ПАРТЫІ БНФ.