Партыя БНФ » Старшыня Партыі БНФ Рыгор Кастусёў: “Санкцыі хвалююць Лукашэнку, як бы ён гэта не адмаўляў”
Партыя БНФ - партыя абароны народных інтарэсаў


Старшыня Партыі БНФ Рыгор Кастусёў: “Санкцыі хвалююць Лукашэнку, як бы ён гэта не адмаўляў”

Дададзена 09.03.2021 12:04:40 | 677 праглядаў

Аляксандр Лукашэнка для міжнароднай супольнасці зрабіўся ізгоем. Больш за 30 дзяржаў афіцыйна не прызнаюць яго прэзідэнтам, на яго накладзеныя персанальныя санкцыі Еўразвязу. Пад санкцыі трапіла і Кіраўніцтва справамі прэзідэнта і кампаніі, з ім звязаныя, а таксама 240 чыноўнікаў.

Сам афіцыйны кіраўнік дзяржавы не часта пра санкцыі ўзгадвае, праскокваюць толькі некаторыя эмацыйныя выказванні, як гэта было на сустрэчы з работнікамі мотавелазаводу:

– Я вось гляджу за гэтымі “беглымі”, мы ж усе ведаем іхныя планы. Яны пра санкцыі супраць мотавелазавода, а мы хочам у ЕЗ прадаваць ровары і так далей. Ну, калі нашым людзям патрэбныя санкцыі, няхай яны ім падзякуюць. Ім трэба падняць людзей да вясны. У іх гэта пытанне №1.

Лукашэнка за апошнія паўгода не сустрэўся з ніводным дзяржаўным лідарам, акрамя Пуціна. Там таксама ішлі перамовы пра чарговыя фінансавыя датацыі ў беларускую эканоміку з боку Расеі.

Рыгор Кастусёў на ЭўрарадыёЭканамічная мадэль Лукашэнкі пабудаваная толькі на крэдытах і датацыях у эканоміку” – кажа старшыня Партыі БНФ Рыгор Кастусёў адносна апошніх падзеяў у нацыянальнай гаспадарцы:

- Пасля падзеяў жніўня 2020 года, ён сабе перакрыў шляхі на Захад, а значыць цяжэй стала маніпуляваць унутры дзяржавы. Ён вельмі баіцца пратэстных акцый, бо разумее, стан эканомікі не такі, які б яму хацелася. Лукашэнку, як і раней, ратуюць пакуль што толькі крэдыты. Крэдыты раней ён браў і ў Еўропе, і ў РФ. Зараз ён спадзяецца толькі на расейскія крэдыты. Крэдыты выратоўваюць Лукашэнку ў эканамічным і палітычным крызісе – кажа Рыгор Кастусёў.

Цалкам камэнтар старшыні Партыі БНФ Рыгора Кастусёва – на сайце Беларускага Радыё Рацыя.

Жнівень 2021
Пн Аў Сер Чц Пт Сб Ндз
« Ліп    
 1
2345678
9101112131415
16171819202122
23242526272829
3031  
Навіны Моладзі БНФ
© 2011 - 2021 ПАРТЫЯ БНФ. Усе правы абароненыя. Перадрукоўка дазваляецца толькі пры выкарыстаньні гіпэрспасылкі на сайт ПАРТЫІ БНФ.