Партыя БНФ » У Менгарвыканкам пададзеная заяўка на адзначэньне Дня Волі
Партыя БНФ - партыя абароны народных інтарэсаў


У Менгарвыканкам пададзеная заяўка на адзначэньне Дня Волі

Дададзена 09.03.2021 11:26:55 | 780 праглядаў

Прадстаўнікі Грамадзкага аб’яднання БНФ “Адраджэньне”, грамадзкага аб’яднаньня “рух „За свабоду” і БСДП (Грамада) падпісалі заяўку на правядзенне мерапрыемства па адзначэнні ў Менску Дня Волі – 103-й гадавіны абвяшчэння незалежнасці Беларускай Народнай Рэспублікі.

Дзень волі 25 сакавіка 12-1Дзе і калі менавіта заяўнікі хочуць правесьці мітынг, шэсьце і канцэрт інфармацыі пакуль няма.

Па словах старшыні Партыі БНФ Рыгора Кастусёва, заяўка ўжо перададзена ў Менгарвыканкам:

Ад Грамадскага аб’яднання БНФ „Адраджэнне” падпісаў я, як старшыня грамадскага аб’яднання БНФ „Адраджэнне” і Партыі БНФ. Юрась Губарэвіч падпісаў ад Руху „За свабоду” і Аляксей Сігаеў – ад Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада). Згодна з беларускім заканадаўствам, пакуль што рана казаць пра дату, дзень, на які мы просім гарвыканкам даць дазвол. Мы дату, час і сцэнар мерапрыемства агучым пасля таго, як атрымаем дазвол Менгарвыканкама.Бо калі расклад мерапрыемства будзе абвешчаны раней часу, то Менгарвыканкам можа прыняць рашэнне ўвогуле адхіліць нашу заяўку праз парушэньне забароны, – патлумачыў Рыгор Кастусёў.

Кастусёў ня бярэцца прагназаваць, як хутка іх зварот пачнуць разглядаць: чыноўнікі могуць цягнуць да апошняга, а могуць хутка забараніць, прыкрыўшыся «грамадзкай бясьпекай». Галоўная задача такога кроку — прадэманстраваць, што дэмакратычныя сілы гатовыя выконваць закон аб масавых мерапрыемстах, кажа Кастусёў.

У гэтым зьвязку, як паведаміў Свабодзе старшыня БСДП Ігар Барысаў, падпісанты асобным пунктам папрасілі гарадзкія ўлады абавязаць менскую міліцыю і камунальнікаў заключыць дамовы з арганізатарамі Дня Волі. Гэтыя структуры пакуль адмаўляюцца ісьці на кантакт — адрозна ад мэдыкаў, якія зрабілі гэта без прамаруджваньня.

Заяўнікі не гавораць, які дзень выбраны для адзначэньня — абвяшчэньне незалежнасьці Беларускай Народнай Рэспублікі 25 сакавіка (сёлета прыпадае на чацьвер), або ў нейкі выходны. Маўляў, да атрыманьня дазволу зь Менгарвыканкаму агучваць дэталі забаронена, у іншым выпадку гэта можа стаць фармальнай падставай для забароны.

Але ўскосна далі зразумець, што сам фармат традыцыйны: шэсьце, мітынг і сьвяточны канцэрт.

Старшыня Камітэту дзяржбясьпекі Іван Тэртэль сёньня заявіў, што на 25-27 сакавіка «дэструктыўныя сілы» рыхтуюць правакацыі, але спэцслужбы «гатовыя захаваць стабільнасьць у краіне».

Сойм Грамадзкага абъяднаньня БНФ “Адраджэньне” прыняў заяву з заклікам да легальнага (значыць – з афіцыйным дазволам ці ўведамленьнем згодна патрабаваньняў закону “Аб масавых мерапрыемствах”) і таму больш бясьпечнага для людзей адзначэньня памятнай даты 25 сакавіка – 103-й гадавіны абвяшчэньня трэцяй устаўной граматы Беларускай Народнай Рэспублікі ў 1918 годзе (публікуецца):

“Дзеля нармалізацыі сытуацыі ў краіне і дэманстрацыі магчымасьці рэалізацыі права грамадзян на ўдзел у мірных масавых акцыях мы заяўляем пра намер правесьці супольна з іншымі дэмакратычнымі партыямі і рухамі ў Менску масавую акцыю з нагоды адзначэньня 25 сакавіка 103-й гадавіны абвяшчэньня незалежнасьці БНР. Дзеля гэтай мэты мы рыхтуем адпаведную заяўку на парвядзеньне масавага мерапрыемства ў мясцовыя органы ўлады ў парадку, які вызначаны цяперашнім надзвычай жорсткім законам “Аб масавых мерапрыемствах”. Мы таксама заклікаем структуры дэмакратычных партыяў і грамадзкіх аб’яднаньняў ў розных гарадох і мястэчках падтрымаць гэтую ініцыятыву і падаваць адпаведныя заяўкі ды ўведамленьні на правядзеньне масавых акцыяў у парадку, які вызначаны заканадаўствам. Мы заклікаем органы ўлады не чыніць перашкодаў азначаным акцыям, у тым ліку з выкарыстаньнем нацыянальнай сымболікі, аказаць садзейнічаньне ў іх правядзеньні і забяспечыць рэалізацыю грамадзянамі Беларусі права на мірныя сходы ва ўмовах бясьпекі, што гарантаванае дзеючай Канстытуцыяй і міжнародным правам” - гаворыцца ў заяве.

Дзень Волі традыцыйна адзначаюць 25 сакавіка — у гадавіну абвяшчэньня незалежнасьці Беларускай Народнай Рэспублікі ў 1918 годзе. На Дзень Волі ў розныя гады ладзіліся і легальныя акцыі, і «несанкцыянаваныя», удзельнікаў ня раз жорстка разганялі. У 2018 годзе з ініцыятывы Партыі БНФ менскія ўлады дазволілі вялікі мітынг-канцэрт, у 2019-м вялікія мітынгі-канцэрты адбыліся ў Менску і Горадні, а ў 2020-м, з прычыны пандэміі каранавірусу, канцэрт правялі праз інтэрнэт.

З восені 2020 году ў Беларусі ўлады не дазвалялі акцыяў пратэсту або акцыяў палітычнага характару, але беларусы штодзень ладзяць «несанкцыянаваныя акцыі» пратэсту і салідарнасьці – паведамляе Радыё Свабода.

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *

You may use these HTML tags and attributes: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>

Кастрычнік 2021
Пн Аў Сер Чц Пт Сб Ндз
« Вер    
 123
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728293031
Навіны Моладзі БНФ
© 2011 - 2021 ПАРТЫЯ БНФ. Усе правы абароненыя. Перадрукоўка дазваляецца толькі пры выкарыстаньні гіпэрспасылкі на сайт ПАРТЫІ БНФ.