Партыя БНФ » Заяўнікі акцыі на Дзень Волі аспрэчваюць пагрозы КДБ
Партыя БНФ - партыя абароны народных інтарэсаў


Заяўнікі акцыі на Дзень Волі аспрэчваюць пагрозы КДБ

Дададзена 11.03.2021 10:34:44 | 612 праглядаў

Кіраўнік Камітэту дзяржаўнай бясьпекі Іван Тэртэль у эфіры тэлеканалу «Беларусь-1» расказаў пра пляны апазыцыі на Дзень Волі.

Па словах Тэртэля, распрацавана некалькі варыянтаў разьвіцьця падзеяў, у іх таксама ўключаныя людзі, якія раней пакінулі Беларусь. «Крайнімі» нібыта вырашылі зрабіць кіраўніка Партыі БНФ Рыгора Кастусёва, лідэра руху «За свабоду» Юрася Губарэвіча, а таксама каардынатараў дваровых чатаў.

Як адзначае «Наша ніва», згаданыя апазыцыянэры, якія напярэдадні падалі заяўку ў Менгарвыканкам, не агучвалі ў сваіх камэнтарах пляны маршруту. Затое гэта зрабіў сам Тэртэль.

Па яго словах, першы сцэнар — гэта збор людзей на плошчы Якуба Коласа і шэсьце да Опэрнага тэатру. Другі — збор на Бангалоры з рухам да цэнтру. Трэці, у выпадку афіцыйнай адмовы, — «несанкцыянаваны выхад людзей на вуліцы».

І Рыгор Кастусёў, і Юрась Губарэвіч раней заявілі, што абнародаваньне маршруту можа даць падставу Менскаму гарвынкаму адмовіць у сьвяткаваньні Дня Волі. Таму яны гэтага не рабілі.

Рыгор Кастусёў Гэта мой край (2)«Бачу, што КДБ пільна цікавіцца любым крокам апазыцыі. Заяўку ў Менгарвыканкам мы падалі 9 сакавіка каля 16-й, а ўжо вечарам Тэртэль агучваў „пляны“. Зрэшты, зусім не дзіўлюся. Памятаем былых кіраўнікоў ведамства, якія расказвалі, што апазыцыя хоча атруціць ваду ў Менску дохлымі пацукамі — гэта заява вельмі падобная. Мы імкнёмся не парушаць дзейнага заканадаўства, заяўку падалі цалкам у яго межах. Калі хто і парушае, то з другога боку: нічога не адказвае міліцыя, парушаючы закон аб зваротах», — сказаў Рыгор Кастусёў.

«Рашэньне падаць заяўку і распрацоўка маршруту прымаліся выключна заяўнікамі, без усялякага ўмяшаньня звонку. Мы кіраваліся найперш пытаньнем зручнасьці для людзей. Калі КДБ мае інфармацыю, што вонкавыя сілы рыхтуюць правакацыю, то мы б хацелі мець такія зьвесткі, бо самі ніякіх правакацый не рыхтуем», — дадаў кіраўнік раху «За свабоду» Юрась Губарэвіч.

10 сакавіка ў прыёмную Івана Тэртэля затэлефанаваў старшыня БСДП (Грамада) Ігар Барысаў — хацеў сустрэцца з кіраўніком КДБ, каб абмеркаваць магчымыя правакацыі, якія могуць рыхтавацца. Аднак той адмовіўся ад прапановы – паведаміла Радыё Свабода.

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *

You may use these HTML tags and attributes: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>

Кастрычнік 2021
Пн Аў Сер Чц Пт Сб Ндз
« Вер    
 123
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728293031
Навіны Моладзі БНФ
© 2011 - 2021 ПАРТЫЯ БНФ. Усе правы абароненыя. Перадрукоўка дазваляецца толькі пры выкарыстаньні гіпэрспасылкі на сайт ПАРТЫІ БНФ.