Партыя БНФ » Старшыня БНФ Рыгор Кастусёў распавёў “Радыё Ўнэт” пра падрыхтоўку да Дня Волі і ўражаньні ад фільма “Залатое дно”
Партыя БНФ - партыя абароны народных інтарэсаў


Старшыня БНФ Рыгор Кастусёў распавёў “Радыё Ўнэт” пра падрыхтоўку да Дня Волі і ўражаньні ад фільма “Залатое дно”

Дададзена 12.03.2021 12:35:34 | 679 праглядаў

У эфіры «Світанку свабоды» на Радыё Ўнэт 11 сакавіка:

- галоўныя навіны 10 сакавіка і агляд міжнароднай прэсы,
– пісьменнік Саша Філіпенка пра адкрыты ліст да прэзідэнта Міжнароднага камітэту Чырвонага Крыжа Пэтэра Маўрэра,
– старшыня Партыі БНФ Рыгор Кастусёў пра планы на святкаванне Дня Волі,
– размова з Кацярынаю Гапоненка пра лісты да палітвязняў.

У этэры Радыё Ўнэт старшыня Партыі БНФ Рыгор Кастусёў сказаў:

Рыгор Кастусёў 2020 - 2- Перамовы з уладамі датычна сёлетняй акцыі на Дзень Волі распачаліся яшчэ ў студзені 2021 года. Бо згодна з новым заканадаўствам яшчэ да падачы заяўкі на акцыю неабходна заключыць тры дамовы з дзяржслужбамі. Нажаль, на дзень падчы заяўкі мы на руках маем толькі адну дамову – са службамі аховы здароўя. Мідліцыя адмоўчваецца і дамову не заключае, Зелянбуд дае дзіўны адказ што гатовы заключыць дамову толькі тады калі Менгарвыканкам дасьць нам дазвол на акцыю. Праца ішла амаль два месяцы – і падача самой заяўкі ёсьць толькі заключным этапам, сама яе падрыхтоўка заняла паўдні. Месца і час, пазначаныя ў заяўцы, сцэнар акцыі – не пажадана агучваць да атрыманьня дазволу з гарвыканкаму, бо гэта можа даць фармальную нагоду ўладам забараніць правядзеньне мерапрыемства.

Што да нядаўніх заяваў кіраўніка КДБ, то ён відаць хоча паказаць, што ён нават ведае больш чым мы, кіраўнікі арганізацыяў што падпісалі заяўку. Словы цяперашняга старшыні КДБ нагадваюць мне ранейшыя словы былога старшыні КДБ Сухарэнкі ў 2005 годзе, які казаў што быццам бы апазыцыя хоча ваду атруціць дохлымі пацукамі.

Што да пагрозаў, якія прагучалі з вуснаў старшыні КДБ на адрас заяўнікаў, то цяпер ніхто з грамадзянаў у Беларусі не абаронены ад адвольных затрыманьняў і перасьледу. Ва ўсе часы змаганьня за Беларусь – я магу быць затрыманы, ніхто не гарантаваны ад свавольства з боку праваахоўных органаў. У той час менавіта калі мы фармавалі заяўку – на допыце ў сьледчым камітэце знаходзілася мая дачка. Гэта факт. Я ўспрымаю гэта як спробу паўздзейнічаць на мяне асабіста.

Адказ гарвыканкама на нашу заяўку на правядзеньне акцыі да Дня Волі павінны быць не пазьней чым за пяць дзён да даты правядзеньня мерапрыемства.

Датчына правядзення сходу ў Менску па стварэньні прарасейскай партыі “Саюз”, то Рыгор Кастусёў адзначае, што пляны Крамля для Беларусі не зьмяняюцца з прэзыдэнцкай кампаніі 2010 года. Па іх візіі ў Беларусі павінная быць толькі прарасейская апазыцыя. Нацыянальная апазыцыя па іх планах павінная знікнуць. У такім кантэксце і паводле гэтага пляну Крэмль і працуе цяпер у Беларусі. Спроба стварэньня партыі, тым больш асьвечаная прысутнасьцю ДНР – гэта папярэджаньне Лукашэнку, што развіцьцё палітычных падзеяў у Беларусі можа пайсьці па украінскім сцэнары, праз стварэньне Віцебскай ці Магілёўскай народнай рэспублікі – пра гэта кажуць і палітыкі ў Расеі.

Таксама Рыгор Кастусёў даў ацэнку новаму фільму спадара Пуцілы “Залатое дно” пра карупцыю ў цяперашнім кіраўніцтве Беларусі: “Я адразу ж цалкам прагледзіў фільм ад пачатку да канца менавіта ў дзень прэзэнтацыі. Асабіста я нічога для мяне новага ў ім не пабачыў. Але для тых людзей, якія па-за палітыкай, якія жывуць паўсядзённым жыцьцём – гэта, канешне, будзе вялікае адкрыцьцё!” – сказаў Рыгор Кастусёў у ранішнім этэры “Радыё Ўнэт”.

Запрашаем штодзённа ад панядзелка да пятніцы на эфіры праграмы «Світанак свабоды» з 05:00 да 06:00 (Польшча), з 07:00 да 08:00 (Беларусь), з 06:00 да 07:00 (Украіна). Нас можна слухаць на хвалях Радыё Ўнэт у Варшаве (87,8), Кракаве (95,2), Вроцлаве (96,8), Беластоку (103,9), а неўзабаве і ў Любліне, Лодзі, Быдгашчы. Слухайце нас таксама ў інтэрнэце на wnet.fm або праз мабільны дадатак Tune In.

Жнівень 2021
Пн Аў Сер Чц Пт Сб Ндз
« Ліп    
 1
2345678
9101112131415
16171819202122
23242526272829
3031  
Навіны Моладзі БНФ
© 2011 - 2021 ПАРТЫЯ БНФ. Усе правы абароненыя. Перадрукоўка дазваляецца толькі пры выкарыстаньні гіпэрспасылкі на сайт ПАРТЫІ БНФ.