Партыя БНФ » Петыцыя: Патрабуем забясьпечыць легальную акцыю на Дзень Волі
Партыя БНФ - партыя абароны народных інтарэсаў


Петыцыя: Патрабуем забясьпечыць легальную акцыю на Дзень Волі

Дададзена 16.03.2021 8:28:39 | 730 праглядаў

На сайце petitions.by зʼявілася петыцыя да чыноўнікаў Менгарвыканкаму з патрабаваннем задаволіць заяўку на марш і шэсце ў гонар БНР.

Дзень Волі 2021Сёлета беларуская грамадскасць будзе адзначаць 103-ю гадавіну ўтварэння БНР. У Менгарвыканкам арганізатары накіравалі супольную заяўку, пад якой стаяць подпісы старшыні Партыі БНФ і Грамадскага аб’яднання БНФ “Адраджэньне” Рыгора Кастусёва, кіраўніка руху «За Свабоду» Юрася Губарэвіча і першага намесніка старшыні БСДП (Грамада) Аляксея Сігаева.

У сваю чаргу стваральнікі петыцыі ў сеціве патрабуюць ад чыноўнікаў прыняць станоўчае рашэнне па заяўцы на правядзенне масавых мерапрыемстваў, прысвечаных святкаванню гэтай даты.

«Лічым, што забарона на правядзенне масавых мерапрыемстваў, прысвечаных гэтай падзеі, ва ўмовах напружанай грамадска-палітычнай сітуацыі ў краіне можа прывесці да стыхійных мерапрыемстваў, парушэння правапарадку і стварэння нязручнасцяў жыхарам і гасцям Менску. Акрамя гэтага мяркуем, што забарона на правядзенне мерапрыемстваў прывядзе да неабходнасці ўзмацнення рэжыму аховы правапарадку ва ўсім горадзе, што пацягне за сабой значныя траты бюджэтнага фінансавання».

Стваральнікі петыцыі таксама нагадваюць, што ў нашай краіне няма забароны на масавыя акцыі праз пандэмію каронавіруса, паколькі ўлады цягам апошніх месяцаў афіцыйна зладзілі шэраг масавых акцыяў. Таму ініцыятары патрабуюць забяспечыць рэалізацыю канстытуцыйных правоў грамадзянаў на правядзенне мітынгу, прысвечанага дню абвяшчэння БНР, і забяспечыць ахову правапарадку гэтага мерапрыемства.

Паставіць свой подпіс пад петыцыяй можна тут.

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *

You may use these HTML tags and attributes: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>

Жнівень 2021
Пн Аў Сер Чц Пт Сб Ндз
« Ліп    
 1
2345678
9101112131415
16171819202122
23242526272829
3031  
Навіны Моладзі БНФ
© 2011 - 2021 ПАРТЫЯ БНФ. Усе правы абароненыя. Перадрукоўка дазваляецца толькі пры выкарыстаньні гіпэрспасылкі на сайт ПАРТЫІ БНФ.