Партыя БНФ » Дзяржаўныя арганізацыя адмаўляюцца заключаць дамовы на Дзень Волі
Партыя БНФ - партыя абароны народных інтарэсаў


Дзяржаўныя арганізацыя адмаўляюцца заключаць дамовы на Дзень Волі

Дададзена 21.03.2021 3:45:32 | 787 праглядаў

Дамову з заяўнікамі афіцыйнага сьвяткаваньня падпісалі толькі мэдыкі, міліцыя і службы “Зелянбуду” незаконна адмовіліся заключаць дамову на абслугоўваньне мерапрыемстваў на Дзень Волі – паведаміў Радыё Свабода старшыня Партыі БНФ Рыгор Кастусёў.

25 Сакавіка Беларусь адзначыць 103-я ўгодкі абвяшчэньня Беларускай Народнай Рэспублікі. Заяўку на сёлетняе адзначэньне Дня Волі ў Менску падалі грамадзкае аб’яднаньне БНФ “Адраджэньне”, БСДП (Грамада) і рух «За свабоду».

«У мінулую пятніцу, калі сыходзіў тэрмін адказу на заяўку, адзін з заяўнікаў Алясей Сігаеў размаўляў з Менскім гарвыканкам. Адказ быў ніякі: ні «так» ні «не». Афіцыйнага адказу чакаем ужо ў панядзелак»,— паведаміў Кастусёў.

Заяўку на сьвяткаваньне падпісалі старшыня партыі БНФ Рыгор Кастусёў, Юрась Губарэвіч ад Руху «За свабоду» і Аляксей Сігаеў ад Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада).

Паводле Кастусёва, Партыя БНФ узяла на сябе арганізацыйныя пытаньні, таму падала заяўкі на заключэньне дамоваў з камунальнікамі, міліцыяй Менску і хуткай дапамогай. Але толькі мэдыкі заключылі дамову, міліцыя і камунальныя службы адмовіліся.

Заяўку на правядзеньне дня волі тры зарэгістраваныя палітычныя партыі і рухі падалі ў пачатку сакавіка, каб пасьпець атрымаць адказ дзяржаўных органаў паводле закону.

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *

You may use these HTML tags and attributes: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>

Снежань 2021
Пн Аў Сер Чц Пт Сб Ндз
« Ліс    
 12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031  
Навіны Моладзі БНФ
© 2011 - 2021 ПАРТЫЯ БНФ. Усе правы абароненыя. Перадрукоўка дазваляецца толькі пры выкарыстаньні гіпэрспасылкі на сайт ПАРТЫІ БНФ.