Партыя БНФ » Менская міліцыя адмовілася складаць дамову на ахову парадку 25 сакавіка
Партыя БНФ - партыя абароны народных інтарэсаў


Менская міліцыя адмовілася складаць дамову на ахову парадку 25 сакавіка

Дададзена 22.03.2021 10:11:29 | 925 праглядаў

Грамадзкае аб’яднаньне БНФ “Адраджэньне” атрымала ліст Галоўнага ўпраўленьня ўнутраных справаў Менгарвыканкама аб адмове ў заключэньні дамовы аб ахове грамадзкага парадку падчас правядзеньня масавай акцыі 25 сакавіка ў Менску (Дзень Волі).

У якасьці падставы для незаконнай адмовы ад дамовы, якая прадугледжаная законам “Аб масавых мерапрыемствах”, начальнік менскай міліцыі Міхаіл Грыб прыводзіць забарону правядзеньня масавых мерапрыемстваў у адлегласьці 50 метраў ад дзяржаўных органаў і арганізацый што забясьпечваюць бясьпеку, а таксама спасылаецца на заклікі аб правядзеньні несанкцыянаваных экстрэмісцкіх акцыяў ў неназваных тэлеграм-каналах ды “неабходнасьць мінімізацыі распаўсюду вострых рэспіраторных захворваньняў, выкліканых COVID-19”.

Як заявіў старшыня БНФ Рыгор Кастусёў, ніводная з азначаных падставаў не можа з’яўляцца законным абгрунтаваньнем для адмовы міліцыі ад яе абавязкаў па ахове парадку:

Рыгор Кастусёў-          Гэта абсалютнае свавольства і бязмежжа з боку менскай міліцыі. Паводле закону, адмова альбо дазвол на правядзеньне мерапрыемства знаходзяцца ў кампетэнцыі Менгарвыканкама, а зусім не міліцыі. Менавіта менгарвыканкам а не міліцыянты павінныя вырашаць пытаньне пра законнасьць заплянаванага мітынгу. Задача міліцыі – ахоўваць парадак, і таму яна абавязаная заключыць дамову з арганізатарамі, якая ўступае ў сілу пасьля таго як Менгарвыканкам разгледзіць заяўку арганізатараў на правядзеньне акцыі. Дарэчы, аніякага афіцыйнага адказу Менгарвыканкама аб забароне акцыі заяўнікі (БНФ, рух “За свабоду”, БСДП) да сёй пары не атрымалі.

Натуральна, што ў аферце, якая падавалася за два месяцы да акцыі, мы не пазначалі месца і час правядзення меркаванага мерапрыемства – тут ГУУС папрсту высмактаў сабе з пальца падставы для адмовы. Што да пандэміі COVID-19 – то гэта ўжо не першы раз, калі пандэмія выкарыстоўваецца ўладамі як нагода для забароны мірных акцыў, заяўнікам якіх выступае БНФ. Безумоўна, законных падставаў для такой забароны няма.

Прапанова (аферта) аб заключэньні дамовы аб ахове парадку на акцыі 25 сакавіка была накіравана ў ГУУС яшчэ ў сярэдзіне студзеня, больш за два месяцы таму. Гэта было зроблена да падачы заяўкі на акцыю – паколькі цяперашнія драконаўскія нормы закона аб масавых мерапрыемствах патрабуюць заключэння ўсіх дамоваў яшчэ да падачы заяўкі.

Гэты прыклад яскрава ілюструе – рашэнні пра дазвол альбо забарону масавага мерапрыемства прымаюць цяпер не вызначаныя законам органы, а сілавыя структуры. Грамадзянскія ўлады горада тут апынуўся папросту выканаўцамі таго, што вырашаць людзі ў пагонах. Менавіта так выглядае паліцэйская дзяржава.

Гэта яшчэ адзін знак таго, што ў краіне дзейнічае некабвешчаны рэжым надзвычайнага становічшча, калі дзейнічаюць не законы, а валюнтарсцкія рашэньні сілавікоў, якія прымаюцца без аглядкі на прававыя нормы.

Пры падрыхтоўцы да акцыі на сёлетнюю гадавіну незалежнасьці БНР заяўнікі вырашылі зрабіць усё ў максімальнай адпаведнасьці з нормамі закона. Хоць гэтыя нормы абсалютна не адпавядаюць міжнародным стандартам, але мы зрабілі ўсё згодна з дзеючымі палажэньнямі менавіта дзеля таго каб не было аніякай законнай падставы забараніць акцыю. Гэта было зроблена намі каб забястпечыць мірны характар акцыі і даць людзям магчымасьць рэалізаваць сваё канстытуцыйнае права на мірныя сходы ва ўмовах бясьпекі і без пагрозы зьбіцьця, разгонаў і катаваньняў.

Як адзначыў кіраўнік БНФ, адмова дзяржаўнага органа ад заключэньня дамовы будзе абскарджаная ў суд, паколькі ў дадзеным выпадку дзейнічаюць нормы пра абавязак дзаржаўнага органа заключыць дамову.

Адмова ГУУС МІнгарвыканкама

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *

You may use these HTML tags and attributes: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>

Снежань 2021
Пн Аў Сер Чц Пт Сб Ндз
« Ліс    
 12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031  
Навіны Моладзі БНФ
© 2011 - 2021 ПАРТЫЯ БНФ. Усе правы абароненыя. Перадрукоўка дазваляецца толькі пры выкарыстаньні гіпэрспасылкі на сайт ПАРТЫІ БНФ.