Партыя БНФ » Менгарвыканкам афіцыйна забараніў дэманстрацыю і мітынг 25 сакавіка ў сталіцы
Партыя БНФ - партыя абароны народных інтарэсаў


Менгарвыканкам афіцыйна забараніў дэманстрацыю і мітынг 25 сакавіка ў сталіцы

Дададзена 23.03.2021 9:20:24 | 746 праглядаў

Арганізатарамі заплянаванай на 25 сакавіка ў Менску масавай акцыі з нагоды 103-й гадавіны незалежнасьці БНР (дэманстрацыя і мітынг) атрыманы ліст Менгарвыканкама пра афіцыйную забарону мерапрыемства.

LПадставамі для забароны стала адсутнасьць у заяўнікаў дамовы з органамі ўнутраных справаў на ахову правапарадку падчас акцыі – з красавіка мінулага года заключэньне такіх дамоваў з’яўляецца абавязковым да падачы заяўкі ці ўведамленьня пра правядзеньне акцыі. Таксама Менгарвыканкам у заяўцы спасылаецца на тыя абставіны, якія ўчора былі выкладзеныя ГУУС Менгарвыканкама як падставы для забароны акцыі: неадпаведнасьць месца правядзеньня акцыи патрабаваньням закона, пандэмію каранавіруса – на падставе рэкамендацыі міністэрства аховы здароўя Менгарвыканкам лічыць непажаданым правядзеньне масавых мерапрыемстваў на тэрыторыі сталіцы.

Адмову Менгарвыканкама камэнтуе старшыня Грамадзкага аб’яднаньня БНФ “Адраджэньне” Рыгор Кастусёў:

- Пасьля адмовы міліцыі ахоўваць парадак на акцыі 25 сакавіка, пра якую стала вядома ўчора, рашэньне Менгарвыканкама пра забарону акцыі было прадказальным. Але вельмі дзіўна што гарадское начальства спасылаецца на рэкамендацыі міністэрства аховы здароўя – менавіта з службамі азовы здароўя мы дамовы акурат заключылі, з іх боку пярэчаньняў не было.

Што да нашых далейшых дзеяньняў – то ў цяперашніх умовах мы, грамадзкае аб’яднаньне БНФ “Адраджэньне”, не маем права заклікаць людзей на масавае мерапрыемства. Ва ўмовах забароны масавай акцыі кожны грамадзянін самсастойна вырашае чкім чынам яму адзначыць сьвяточную дату ў прыватным парадку ці ў коле сяброў і паплечнікаў.

Менгарвыканкам усклаў на заяўнікаў абавязак спыніць падрыхтоўку да дэманстрацыі і мітынгу і “прыняць меры па інфармаваньню магчымых удзелбнікаў аб адмене правядзеньня 25.03.2021 масавых мерапрыемстваў у Менску”. Мы неадкладна паведамім ў службы хуткай дапамогі пра тое, што акцыі не адбудзецца і дамовы з імі не набудуць моц, а таксама перадаем у СМІ зьмест рашэньня Менгарвыканкама.

Безумоўна, мы ня згодныя з забаронай акцыі, лічым яе безпадстаўнай і незаконнай – скаргі ў суды на незаконныя дзеяньні ГУУС Менгарвыканкама і на самое рашэньне ўладаў  пра забарону акцыі будуць пададзеныя неадкладна. Але, нажаль, іх разгляд адбудзецца ўжо пасьля 25 сакавіка.

ДВ 2021 забарона 1

ДВ 2021 забарона 2

Што такое Дзень Волі 25 сакавіка

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *

You may use these HTML tags and attributes: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>

Жнівень 2021
Пн Аў Сер Чц Пт Сб Ндз
« Ліп    
 1
2345678
9101112131415
16171819202122
23242526272829
3031  
Навіны Моладзі БНФ
© 2011 - 2021 ПАРТЫЯ БНФ. Усе правы абароненыя. Перадрукоўка дазваляецца толькі пры выкарыстаньні гіпэрспасылкі на сайт ПАРТЫІ БНФ.