Партыя БНФ » Старшыня БНФ Рыгор Кастусёў падтрымаў апытанне на платформе Голас: “Галасаванне паказвае – нас шмат”
Партыя БНФ - партыя абароны народных інтарэсаў


Старшыня БНФ Рыгор Кастусёў падтрымаў апытанне на платформе Голас: “Галасаванне паказвае – нас шмат”

Дададзена 24.03.2021 1:16:18 | 641 праглядаў

Перамовы, як шанец на выхад з крызісу. Беларусы працягваюць галасаваць за ініцыятыву Святланы Ціханоўскай. Старшыня БНФ Рыгор Кастусёў станоўча ацаніў гэтую гэтую акцыю: “Галасаванне паказвае – нас многа, тых людзей, якія не задаволены палітыкай беларускіх уладаў, якія не задаволены паводзінамі беларускіх уладаў, якія не задаволены тым гвалтам, што адбываецца ў нашай краіне. І я думаю, што такіх людзей будуць мільёны”.

Агульнанацыянальнае галасаванне, якое раней абвясціла Святлана Ціханоўскай, скончыцца 25 сакавіка. Галасаванне пры падтрымцы розных арганізацый адбываецца на платформе «Голас».

Па стане на 23 сакавіка за перамовы з уладай прагаласавалі больш за 700 тысяч чалавек.

З іх толькі крыху больш за 8 тысяч чалавек выступілі супраць перамоваў.

Старшыня партыі БНФ Рыгор Кастусёў таксама прыгадвае, як пасля выбараў 2020 года рэгіянальныя актывісты партыі звярталіся да ўладаў з ініцыятывай стварэння мясцовых дыялогавых пляцовак. Але ўлады адказалі не адэкватна – пачалі пераследваць актывістаў і нават, напрыклад, Вітольд Ашурак у Лідзе быў асуджаны на турэмнае зняволенне. Далей няма адказу на пытанне, як да перамоваў схіліць беларускія ўлады, кажа палітык:

Рыгор Кастусёў 2020 - 2– Дабраахвотна ўлады Беларусі  ні на якія перамоўныя працэсе не пойдуць. Я зараз таксама не чакаю зменаў у падыходах беларускіх уладаў. І зразумела, што і на цяперашняе патрабаванне яны негатыўна адрэагуюць.

Я, аднак, у той жа час бачу карысць такога галасавання ў тым, што галасаванне паказвае – нас многа, тых людзей, якія не задаволены палітыкай беларускіх уладаў, якія не задаволены паводзінамі беларускіх уладаў, якія не задаволены тым гвалтам, што адбываецца ў нашай краіне. І я думаю, што такіх людзей будуць мільёны.

Улад Грынеўскі, Беларускае Радыё Рацыя

Кастрычнік 2021
Пн Аў Сер Чц Пт Сб Ндз
« Вер    
 123
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728293031
Навіны Моладзі БНФ
© 2011 - 2021 ПАРТЫЯ БНФ. Усе правы абароненыя. Перадрукоўка дазваляецца толькі пры выкарыстаньні гіпэрспасылкі на сайт ПАРТЫІ БНФ.