Партыя БНФ » Намеснік старшыні БНФ Вадзім Саранчукоў: “Гэта дзень аднаўлення нашай дзяржаўнасці!”
Партыя БНФ - партыя абароны народных інтарэсаў


Намеснік старшыні БНФ Вадзім Саранчукоў: “Гэта дзень аднаўлення нашай дзяржаўнасці!”

Дададзена 25.03.2021 2:54:04 | 779 праглядаў

25 сакавіка вольныя беларусы адзначаюць Дзень Волі.

Для намесніка старшыні Партыі БНФ Вадзіма Саранчукова гэты дзень – дзень Дзяржаўнасці:

Вадзім Саранчукоў– Дзень аднаўлення беларускай дзяржаўнасці. Немагчыма быць вольным адзін дзень. Гэта свята, якое трэба святкаваць кожны дзень кожнага году. Для мяне Дзень Волі – гэта святая дата. Сёлета спаўняецца 103-я гадавіна, калі беларусы нарэшце аднавілі сваю дзяржаўнасць. У сваёй сям’і мы, безумоўна, адзначаем гэтае свята. І сёння ў нас будзе святочная вячэра. 

Сёлета ў Гародні не будзе святкавання Дня Волі. На яго не падавалі афіцыйнай заяўкі, але шматлікія гарадзенцы плануюць адзначыць гэтае свята ў сямейным коле – перадае Беларускае Радыё Рацыя з Гародні.

Снежань 2021
Пн Аў Сер Чц Пт Сб Ндз
« Ліс    
 12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031  
Навіны Моладзі БНФ
© 2011 - 2021 ПАРТЫЯ БНФ. Усе правы абароненыя. Перадрукоўка дазваляецца толькі пры выкарыстаньні гіпэрспасылкі на сайт ПАРТЫІ БНФ.