Партыя БНФ » Працяг ціску на сям’ю Дабратвораў: Маму пяці дзяцей аштрафавалі на рэкордныя 5800 рублёў
Партыя БНФ - партыя абароны народных інтарэсаў


Працяг ціску на сям’ю Дабратвораў: Маму пяці дзяцей аштрафавалі на рэкордныя 5800 рублёў

Дададзена 26.03.2021 12:12:34 | 549 праглядаў

У судзе Заводскага раёна 25 сакавіка разгледзелі справу маці пяцярых дзяцей Іны Дабратвор, паведамляе сайт “Наша ніва”.

БНФ - Дабратвор ІнаПадставай для пратакола ч. 3 па арт. 24.23 КаАП сталі вывешаныя на акне партрэты Святланы Ціханоўскай, Марыі Калеснікавай і Віктара Бабарыкі і герб Пагоня.

Суддзя Жанна Хвайніцкая прызнала сябру БНФ Іну Дабратвор вінаватай і аштрафавала на 200 базавых велічынь (5800 рублёў).

Паводле пратаколу, гаспадыня кватэры «правяла масавае мерапрыемства, пікетаваньне шляхам разьмяшчэньня на шыбах вокнаў кватэры герба „Пагоня“, а таксама фатаздымкаў Віктара Бабарыкі, Сьвятланы Ціханоўскай і Марыі Калесьнікавай». Таксама Іну Дабратвор абвінавацілі ў разьмяшчэньні на сьценах сёмага паверха свайго пад’езда фатаздымкаў палітвязьняў з інфармацыяй пра іх.

Чэрвень 2021
Пн Аў Сер Чц Пт Сб Ндз
« Тра    
 123456
78910111213
14151617181920
21222324252627
282930  
Навіны Моладзі БНФ
© 2011 - 2021 ПАРТЫЯ БНФ. Усе правы абароненыя. Перадрукоўка дазваляецца толькі пры выкарыстаньні гіпэрспасылкі на сайт ПАРТЫІ БНФ.