Партыя БНФ » Кіраўніком слонімскай арганізацыі БНФ “Адраджэньне” абраны Павал Севасьцян
Партыя БНФ - партыя абароны народных інтарэсаў


Кіраўніком слонімскай арганізацыі БНФ “Адраджэньне” абраны Павал Севасьцян

Дададзена 29.03.2021 4:38:04 | 666 праглядаў

Трэці раз запар кіраўніком Слонімскай гарадской Рады Грамадскага аб’яднання БНФ “Адраджэньне” стаў Павел Севасцьян – ён ў трэці раз быў абраны на чарговы трохгадовы тэрмін.

Pavel-Sevastsyan-vystupae-sa-spravazdachajДа спадара Севасьцяна раённую арганізацыю Фронту ўзначальваў доктар Іван Шэга, чыю памяць днямі ўшанавалі слонімскія дэмакратычныя актывісты.

Выбары кіраўніка Слонімскай Рады БНФ прайшлі ў нядзелю, 28 сакавіка, на раённым сходзе сяброў грамадскага аб’яднання.

Павел Севасцьян выступіў са справаздачай перад удзельнікамі пасяджэння. У Слонімскую Раду БНФ, згодна са Статутам, абралі чатырох чалавек. Затым вылучылі з абраных старшыню. Павел Севасцьян узначаліў мясцовую партыйную суполку яшчэ на тры гады. Сакратаром будзе Уладзімір Літвін.

На жаль, праз пандэмію, розныя справаздачы і моцную занятасць не атрымалася правесці сход раней – сказаў Павал Севасьцян. Усе сябры партыі сёння прысутнічаць не змаглі. Адны працуюць, другія хварэюць на каранавірус, а трэція паехалі ў Расію на заробкі. Тым не менш, кворум быў, а значыць выбары адбыліся, — паведаміў Павел Севасцьян.

На паседжанні таксама абмеркавалі палітычную сітуацыю ў краіне, паразважалі пра ўдзел у дэмакратычным руху, а таксама закранулі тэму дзейнасці сяброў арганізацыі на 2021 год.

Паводле “Газэты Слонімскай

Чэрвень 2021
Пн Аў Сер Чц Пт Сб Ндз
« Тра    
 123456
78910111213
14151617181920
21222324252627
282930  
Навіны Моладзі БНФ
© 2011 - 2021 ПАРТЫЯ БНФ. Усе правы абароненыя. Перадрукоўка дазваляецца толькі пры выкарыстаньні гіпэрспасылкі на сайт ПАРТЫІ БНФ.