Партыя БНФ » Апазыцыя падала заяўку на Чарнобыльскі шлях-2021: у краіне «прававы Чарнобыль»
Партыя БНФ - партыя абароны народных інтарэсаў


Апазыцыя падала заяўку на Чарнобыльскі шлях-2021: у краіне «прававы Чарнобыль»

Дададзена 10.04.2021 10:41:59 | 745 праглядаў

Шэраг прадстаўнікоў апазыцыйных партый падалі заяўку ў Менскі гарвыканкам на традыцыйнага шэсьця «Чарнобыльскі шлях». Яшчэ 1 красавіка быў створаны аргкамітэт у правядзеньні акцыі, які вырашыў, што заяўнікамі сёлета выступяць фізычныя асобы.

чарнобыльскі шлях лонгУ ліку заяўнікаў — старшыня Партыі БНФ Рыгор Кастусёў, прадстаўніца Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада) Людміла Волкава і старшыня партыі «Зялёных» Дзьмітры Кучук. Адказ уладаў чакаецца да 21 красавіка.

Лідэр “Зялёных”, які асабіста падаваў дакумэнты ў Менгарвыканкам, распавёў Радыё Свабода, што сёлета спаўняецца 35 гадоў з дня чарнобыльскай катастрофы. Таму справай гонару кожнага неабыякавага чалавека — паказаць, што цяпер у краіне адбываецца сапраўдны «прававы Чарнобыль».

Да таго ж, «Чарнобыльскі шлях» — гэта традыцыйная акцыя, якая больш чым за тры дзясяткі гадоў не праводзілася толькі летась падчас пандэміі.

Па яго словах, пакуль што ні камунальнікі, ні міліцыя не адказалі на прапанову заключыць дамову на абслугоўваньне мерапрыемства, што неабходна для задавальненьня заяўкі. Няма пэўнасьці і з боку мэдыкаў.

Месяц таму шэраг палітычных партый і рухаў падавалі заяўку на мітынг і канцэрт у гонар 103-й гадавіны абвяшчэньня незалежнасьці БНР. У выніку акцыю не дазволілі, а старшыню БСДП (Грамада) Ігара Барысава схапілі і асудзілі на 15 сутак арышту за «непадпарадкаваньне» супрацоўнікам праваахоўных органаў.

25 і 27 сакавіка ў Менску агулам затрымалі больш за паўтысячы чалавек, многія — выпадковыя мінакі.

У 2020 годзе ад правядзення вулічнага «Чарнобыльскага шляху» вырашылі адмовіцца з-за пандэміі COVID-19, шэраг мерапрыемстваў адбыліся ў онлайн-фармаце.

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *

You may use these HTML tags and attributes: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>

Жнівень 2021
Пн Аў Сер Чц Пт Сб Ндз
« Ліп    
 1
2345678
9101112131415
16171819202122
23242526272829
3031  
Навіны Моладзі БНФ
© 2011 - 2021 ПАРТЫЯ БНФ. Усе правы абароненыя. Перадрукоўка дазваляецца толькі пры выкарыстаньні гіпэрспасылкі на сайт ПАРТЫІ БНФ.