Партыя БНФ » Віктар Марчык: Нам такога саюза з Расеяй не трэба
Партыя БНФ - партыя абароны народных інтарэсаў


Віктар Марчык: Нам такога саюза з Расеяй не трэба

Дададзена 11.04.2021 12:01:45 | 359 праглядаў

Сябра Слонімскага згуртавання дэмакратычных сіл і актывіст Партыі БНФ Віктар Марчык выказаў карэспандэнту Беларускага Радыё Рацыя сваю думку наконт апошніх навін са СМІ, звязаных з той сітуацыяй, якая адбываецца ў Беларусі.

І, найперш, гэта звязана з Расеяй і яе насаджэннем рускага свету:

Марчык-800x400– Наша Беларусь шматнацыянальная краіна. У ёй пражываюць людзі розных нацыянальнасцяў і выравызнанняў. Хто здольны самастойна думаць і параўноўваць факты цудоўна разумеюць, што адбываецца на дадзены момант у краіне, і падтрымліваюць курс перамен, незалежнасці і цэласнасці краіны.

Але ёсць катэгорыя расейцаў, якія ў дадзены момант падтрымліваюць сённяшнюю ўладу і насаджаюць нам свой рускі свет. Але ці патрэбен ён нам? Няўжо Амерыка і Еўропа вывезлі трыльёны даляраў з Расеі? Ці можа гэта яны скупляюць нерухомасць у Іспаніі, Францыі і ў іншых цывілізаваных краінах? Не, усё ўкрадзена расейскімі алігархамі ў свайго народа і вывезена за мяжу. Чым далей ад Масквы і Санкт-Пецярбурга тым больш там убачыце сёння жабрацтва і разрухі, не кажучы пра далёкія расейскія глыбінкі, дзе мясцовыя жыхары не хочуць працаваць, абы толькі каб была чарка і скварка. А атрымліваецца, што ў гэтым вінаваты ўвесь цывілізаваны свет?.. Вінавата тая ж Украіна, якая пасля ЗША, займае другое месца па гандлю збожжам… І працягвае працаваць…

Расея з яе тэрыторыяй і шматлікі рэсурсамі павінна забяспечваць жыццёвы ўзровень сваіх грамадзян так, як у Нарвегіі. Жыццё там, дзе ўмовы яшчэ больш суровыя, забяспечана на самым высокім узроўні. Чаму так? А чым ганарыцца сёння Расея з усім сваім прыродным багаццем? Толькі войнамі і захопам тэрыторый іншых краін. І ўсё. Таму не трэба нам насаджаць рускі свет, такога саюза нам не трэба.

Расея павінна займаць у свеце дастойнае месца. Вярнуць грошы з замежных банкаў, укласці іх у дабрабыт свайго народа і на развіццё эканомікі, а не на войны. Не трэба сілай пашыраць усюды рускую мову і сваё веданне рускага свету, і тады будуць іх усюды паважаць. Мы не жадаем і не хочам бачыць і чуць бразганне гусеніц расейскіх танкаў і самаходак, шорганне ботаў расейскіх вайскоўцаў. Беларусь маленькая, але гордая краіна, і яна вырашыць свае праблемы сама. Мы пагаджаемся сябраваць, ездзіць адзін да аднаго ў госці на шашлыкі, але жыць асобна ў сваёй любай і незалежнай Беларусі.

Паводле Беларускага Радыё Рацыя

Травень 2021
Пн Аў Сер Чц Пт Сб Ндз
« Кра    
 12
3456789
10111213141516
17181920212223
24252627282930
31  
© 2011 - 2021 ПАРТЫЯ БНФ. Усе правы абароненыя. Перадрукоўка дазваляецца толькі пры выкарыстаньні гіпэрспасылкі на сайт ПАРТЫІ БНФ.