Партыя БНФ » У Слоніме не будзе вуліцы Івана Шэгі
Партыя БНФ - партыя абароны народных інтарэсаў


У Слоніме не будзе вуліцы Івана Шэгі

Дададзена 14.04.2021 12:52:49 | 407 праглядаў

Замест вуліцы Івана Шэгі ў Слоніме з’явіліся вуліцы Любімая, Радужная, Цяністая.

Кіраўнік слонімскай арганізацыі БНФ Павел Севасцьян звяртаўся ў Слонімскі райвыканкам з прапановай адну з новых вуліц Слоніма назваць вуліцай імя мясцовага доктара і грамадскага актывіста Івана Шэгі, якога не стала ў 2016 годзе. Спадар Шэга узначальваў мясцовую суполку БНФ, быў сябрам Сойму, карстаўся вялікім аўтарытэтам у жыхароў Слоніма.

І вось у панядзелак, 12 красавіка, за подпісам намесніцы Слонімскага райвыканкама Тэрэсы Юшкевіч прыйшоў адказ.

У ім спадарыня Юшкевіч піша:

“Слонімскі раённы выканаўчы камітэт (далей – райвыканкам) па наданні імён вуліцам горада Слоніма паведамляе наступнае. У адпаведнасці з артыкулам 15 Закона Рэспублікі Беларусь “О наименовании географических объектов” была праведзена работа па вывучэнні грамадскай думкі з улікам і Вашай прапановы. Тапанімічнай камісіяй пры райвыканкаме на падставе вынікаў праведзенай работы падрыхтаваны праект рашэння па наданні імён вуліцам горада Слоніма. Рашэннем Слонімскага раённага Савета дэпутатаў ад 19 лютага 2021г. № 190 вуліцам квартала сядзібнай жылой забудовы ў раёне вуліцы Баранавіцкай горада Слоніма прысвоены наступныя назвы: вуліца Любімая, вуліца Радужная, вуліца Цяністая, завулак Любімы”.

З гэтага вынікае, што замест знакамітых слонімцаў мясцовыя вертыкальшчыкі ўшаноўваюць нейкіх “любімых, цяністых і радужных”.

Іван Шэга

Альжбета Руніцкая, Беларускае Радыё Рацыя

Травень 2021
Пн Аў Сер Чц Пт Сб Ндз
« Кра    
 12
3456789
10111213141516
17181920212223
24252627282930
31  
© 2011 - 2021 ПАРТЫЯ БНФ. Усе правы абароненыя. Перадрукоўка дазваляецца толькі пры выкарыстаньні гіпэрспасылкі на сайт ПАРТЫІ БНФ.