Партыя БНФ » Сябра Сойму БНФ Павал Севасьцян: “Беларусь робіцца таталітарнай краінай”
Партыя БНФ - партыя абароны народных інтарэсаў


Сябра Сойму БНФ Павал Севасьцян: “Беларусь робіцца таталітарнай краінай”

Дададзена 13.04.2021 11:04:04 | 306 праглядаў

12 красавіка ў Шклове быў затрыманы кіраўнік Партыі БНФ Рыгор Кастусёў. Затрыманне лідара БНФ пракаментаваў кіраўнік Слонімскай арганізацыі БНФ Павел Севасцьян.

Ён, у прыватнасці, сказаў:

Павал Севасьцян (2)– Рэпрэсіі, якія коцяцца па краіне з шэрагам арыштаў апазіцыйных дзеячаў, у тым ліку старшыні Партыі БНФ Рыгора Кастусёва, накіраваны на тое, каб знішчыць у Беларусі грамадзянскую супольнасць і іх структуры. Таму гэта ціск не толькі на яго, але і на ўсю Партыю БНФ. Рэжым распачаў рэпрэсіі нават супраць тых, хто імкнуўся і спрабаваў неяк дагрукацца да іх у пытаннях нацыянальнай бяспекі. Але, на жаль, і ён трапіў «пад прэс» дзяржаўнай машыны. Па краіне нахабным чынам ідзе зачыстка прадстаўнікоў грамадзянскай супольнасці, рэпрэсуюцца ўсе актыўныя грамадзяне. Таму Беларусь становіцца таталітарнай краінай.

Беларускае Радыё Рацыя

Травень 2021
Пн Аў Сер Чц Пт Сб Ндз
« Кра    
 12
3456789
10111213141516
17181920212223
24252627282930
31  
© 2011 - 2021 ПАРТЫЯ БНФ. Усе правы абароненыя. Перадрукоўка дазваляецца толькі пры выкарыстаньні гіпэрспасылкі на сайт ПАРТЫІ БНФ.