Партыя БНФ » “Гэта палітычнае затрыманьне” – намесьнік старшыні БНФ Юрась Меляшкевіч камэнтуе арышт лідэра БНФ Рыгора Кастусёва
Партыя БНФ - партыя абароны народных інтарэсаў


“Гэта палітычнае затрыманьне” – намесьнік старшыні БНФ Юрась Меляшкевіч камэнтуе арышт лідэра БНФ Рыгора Кастусёва

Дададзена 13.04.2021 11:11:50 | 272 праглядаў

Затрыманне лідара Партыі БНФ звязваюць з заяўкай на правядзенне “Чарнобыльскага шляху”. „Зачышчаюць поле”, – сказаў у эфіры Беларускага Радыё Рацыя намеснік старшыні Партыі БНФ Юрась Меляшкевіч.

МЕляшкевіч (2)Рыгора Кастусёва арыштавалі ўчора ўвечары ў Шклове і даставілі ў Менск, дзе яго змясцілі ў следчы ізалятар КДБ (“Амерыканка”).

Як паведамляе беларускае КДБ, «у рамках расследавання распачатай крымінальнай справы паводле артыкулу 108 КПК Рэспублікі Беларусь па непасрэдным падазрэнні ў здзяйсненні злачынства» затрыманы Рыгор Кастусёў і Аляксандр Фядута.

Падрабязнасцяў няшмат, але відавочна адно – гэта палітычнае затрыманне, кажа намеснік старшыні Партыі БНФ Юрась Меляшкевіч:

– Ідзе ціск на тых палітычных лідараў, якія бяруць на сябе адказнасць за правядзенне легальных мерапрыемстваў. Гэта абсурдныя артыкулы, абсурдныя дзеяні. І я спадзяюся, што можа быць гэта ўсяго толькі сігнал улады, якая кажа нам, што цяпер новыя ўмовы і зараз нават “за спрос б’юць у нос”.

З інфармацыйнага паведамлення КДБ вынікае, што «пасля правядзення неадкладных следчых дзеянняў і аператыўна-вышуковых мерапрыемстваў будзе прадастаўленая поўная інфармацыя па дадзенай сітуацыі». А на гэта, паводле Юрася Меляшкевіча, органы маюць 12 гадзін ад затрымання. Цалкам матэрыял у далучаным гукавым файле на сайце Радыё Рацыя:

https://www.racyja.com/palityka/kdb-patsverdziu-infarmatsyyu-pra-zatrym/

Травень 2021
Пн Аў Сер Чц Пт Сб Ндз
« Кра    
 12
3456789
10111213141516
17181920212223
24252627282930
31  
© 2011 - 2021 ПАРТЫЯ БНФ. Усе правы абароненыя. Перадрукоўка дазваляецца толькі пры выкарыстаньні гіпэрспасылкі на сайт ПАРТЫІ БНФ.