Партыя БНФ » Заява Партыі БНФ з нагоды затрыманьня старшыні партыі Рыгора Кастусёва
Партыя БНФ - партыя абароны народных інтарэсаў


Заява Партыі БНФ з нагоды затрыманьня старшыні партыі Рыгора Кастусёва

Дададзена 19.04.2021 10:13:28 | 940 праглядаў

Аб недапушчальнасьці гвалту і палітычных правакацыяў

Заява Партыі БНФ з нагоды затрыманьня старшыні Партыі Рыгора Кастусёва і далейшай прапагандыскай кампаніі ўладаў

БНФ логоПартыя БНФ пасьлядоўна трымаецца прынцыпаў законнай і празрыстай палітычнай дзейнасьці, прынцыпова адмаўляе і асуджае любыя формы гвалту або экстрэмізму як сродкаў дасягненьня палітычных мэтаў, у тым ліку — з боку цяперашняй ўлады або яе прыхільнікаў. Партыя БНФ дзейнічае выключна законнымі мэтадамі, і неаднаразова заяўляла аб шырокім грамадзка-палітычным дыялёгу як адзіна магчымым шляху вырашэньня цяперашняга крызісу.

Старшыня Партыі Рыгор Кастусёў зьяляецца адным з аўтараў і цьвёрдых прыхільнікаў такой палітычнай лініі. Адпаведна, мы лічым немагчымым і абсалютна выключаем удзел Рыгора Кастусёва ў любых формах абмеркаваньня, а тым болей — плянаваньня якіх-кольвек гвалтоўных дзеяньняў або замахаў. Старшыня Партыі заўсёды строга трымаецца статуту і сочыць за яго выкананьнем, пры гэтым статут Партыі БНФ не прадугледжвае і ня можа прадугледжваць ніякіх іншых, апроч законных, негвалтоўных, празрыстых і талерантных мэтадаў палітычнай дзейнасьці.

Натуральна, на разгляд статутных органаў Партыі БНФ ніколі не выносіліся і не маглі выносіцца прапановы, пляны ці любая іншая інфармацыя, якая мела б дачыненьне да любых змоваў, перамоваў ці іншых дзеяньняў, скіраваных на гвалтоўны захоп ўлады, ці была б звязаная з агучанымі дзяржаўнымі СМІ 17 красавіка звесткамі пра такую змову.

Мы патрабуем вызваленьня Рыгора Кастусёва і перакананыя, што на волі ён здолее абвергнуць усе падозраньні і дасць вычарпальныя тлумачэньні адносна любых абвінавачваньняў у свой адрас.

Кіраўніцтва Партыі БНФ

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *

You may use these HTML tags and attributes: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>

Жнівень 2021
Пн Аў Сер Чц Пт Сб Ндз
« Ліп    
 1
2345678
9101112131415
16171819202122
23242526272829
3031  
Навіны Моладзі БНФ
© 2011 - 2021 ПАРТЫЯ БНФ. Усе правы абароненыя. Перадрукоўка дазваляецца толькі пры выкарыстаньні гіпэрспасылкі на сайт ПАРТЫІ БНФ.