Партыя БНФ » «У краіне кожны другі – патэнцыйны змоўшчык» – Віталь Цыганкоў піша пра «змову семярых»
Партыя БНФ - партыя абароны народных інтарэсаў


«У краіне кожны другі – патэнцыйны змоўшчык» – Віталь Цыганкоў піша пра «змову семярых»

Дададзена 20.04.2021 12:07:16 | 709 праглядаў

Палітычны аглядальнік Віталь Цыганкоў у сваім тэлеграм-канале выказаўся аб нібыта планаванай змове па дзяржперавароту і замаху на Лукашэнку.

ЦыганкоўПастаноўка спектаклю са змовай паказвае, што ва ўладзе няма ніякага адчування, што яны «перамаглі» і цяпер могуць спаць спакойна. Хутчэй наадварот. Бо знешне нібыта ж усё збольшага ціха, але яны амаль штодня прымаюць новыя драконаўскія законы, знаходзяць новых «экстрэмістаў»

Бо ведаюць рэальныя настроі грамадзтва.

У савецкі час у КДБ была сярод іншага задача маніторыць рэальныя настроі людзей. Супрацоўнікі пад відам звычайных людзей заводзілі размовы на вуліцах, у крамах, у транспарце – потым усё гэта карпатліва занатоўвалася ў адпаведных дакладных запісках, дакументах, некаторыя з іх у паслясавецкі час былі апублікаваныя. І яны былі вострыя і аб’ектыўныя — нездарма было перакананне, што ў СССР толькі КДБ ведае рэальны стан рэчаў.

Не ведаю, ці засталася такая функццыя ў КДБ цяпер, у час інтэрнэту і сацыяльных сетак – мне чамусьці падаецца, што засталася. І якія выказванні могуць пачуць кдбісты ў транспарце, у крамах, на вуліцах – тым больш калі будуць самі правакаваць палітычныя тэмы?

Я нядаўна напісаў, што зараз сілавікі, калі хапаюць цалкам выпадковых людзей на любой вуліцы, могуць быць упэўненыя, што 80 працэнтаў з іх будуць праціўнікамі ўлады, не трэба шукаць ніякіх доказаў. Прыблізна тое самае са “змоўшчыкамі” – выбяры 10 выпадковых беларусаў, пачні сачыць за імі і праслухоўваць, і акажацца, што палова з іх абавязкова ў нейкай непарламенцай форме абмяркоўвалі – “калі ўжо гэтага…”

Так што галоўная задача ў выкрыцці “змоўшчыкаў” – гэта стварыць такі інфашум, каб людзі баяліся нават абмяркоўваць магчымасці і варыянты змены ўлады.

Ну і другі аспект – для замежнага карыстальніка. Лукашэнка, канешне, падкінуў козыраў Пуціну, каб той цяпер мог адказваць Байдэну ў сваім любімым стылю — “Сам такой”. Прэзідэнт ЗША нядаўна назваў Пуціна забойцам, а вось, акзаваецца, сам тым часам рыхтаваў замах на Лукашэнку, набраўшы крутых баявікоў для гэтага – Кастусёва, Фядуту і Зянковіча.

Заўважце, як Лукашэнка пра гэта казаў – “Затем мы обнаружили работу явно иностранных спецслужб. Скорее всего, Центрального разведывательного управления, ФБР, не знаю, кто там из американцев работал” (Нагадаем, ФБР займаецца толькі ўнутранай палітыкай. Лукашэнка мог бы з такім жа поспехам сказаць – “ЦРУ ці ФБР, ці дарожная паліцыя, нехта з іх”. Калі ён кажа “ФБР”, то можна нават падумаць, што ён нібыта падмігвае нам – “глядзіце, я ж прыкалваюся”. Але не, гэта не той чалавек.

Так што гэта яўны прагіб перад Пуціным – “глядзі, Валодзя, я з амерыканцамі больш не заігрываю, я ўсім заявіў, што яны на мяне замах рыхтавалі, я цалкам твой”. Ясна, што менш за ўсё Лукашэнку хочацца быць у пазіцыі “я цалкам твой”, — але відаць, пэўныя абставіны вымушаюць.

Паводле газэты “Новы Час

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *

You may use these HTML tags and attributes: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>

Чэрвень 2021
Пн Аў Сер Чц Пт Сб Ндз
« Тра    
 123456
78910111213
14151617181920
21222324252627
282930  
Навіны Моладзі БНФ
© 2011 - 2021 ПАРТЫЯ БНФ. Усе правы абароненыя. Перадрукоўка дазваляецца толькі пры выкарыстаньні гіпэрспасылкі на сайт ПАРТЫІ БНФ.