Партыя БНФ » У аўтамабілі зьняволенага палітыка Рыгора Кастусёва прабілі ўсе колы
Партыя БНФ - партыя абароны народных інтарэсаў


У аўтамабілі зьняволенага палітыка Рыгора Кастусёва прабілі ўсе колы

Дададзена 24.04.2021 9:28:04 | 529 праглядаў

У Шклове ў ноч на 24 красавіка каля дома, дзе пражывае старшыня Партыі БНФ Рыгор Кастусёў, быў пашкоджаны яго асабісты аўтамабіль – вандалы прабілі ўсе чатыры колы.

Пра гэта паведаміў Зьміцер Антончык, зяць Рыгора Кастусёва. Дачка палітыка Кацярына Кастусёва збіраецца падаць у Шклоўскі РАУС заяву на дзеянні “невядомых хуліганаў”.

Нагадаем, што сам палітык цяпер знаходзіцца за кратамі ў СІЗА КДБ у Мінску як падазраваны.

Зяць Рыгора Кастусёва Зміцер Антончык 23 красавіка пакінуў Беларусь. Зміцер кажа, што ў Шклове ён адчуваў пастаянны ціск, і яму было псіхалагічна цяжка заставацца ў краіне.

Як распавядаў mspring.media сам Зміцер неўзабаве пасля затрымання Рыгора Кастусёва:

«Самае страшнае, што ёсць невялікі адсотак грамадзян, якія вераць у тое, што паказвае тэлебачанне і яны рэагуюць на гэта па-свойму, а мы, як жыхары невялікага гарадка Шклова можам на сабе гэта адчуць. Ад знаёмых, акрамя падтрымкі, я іншай рэакцыі не бачыў. Але на некалькіх прыкладах магу сказаць, што людзі адварочваюцца, імкнуцца так пазбягаць. Не ведаю. Гэта альбо страх, альбо нейкае незадаволенасць” – сказаў Зьміцер Антончык.

Неўзабаве ў Маскве сумеснымі сіламі КДБ і ФСБ былі затрыманыя беларускі філолаг і палітолаг Аляксандр Фядута, а таксама адвакат Юрась Зянковіч. Як аказалася, гэта падзеі аднаго кшталту: у эфіры дзяржаўнага тэлеканала АНТ кіраўнік КДБ Іван Церцель заявіў, што Фядута, Зянковіч і Кастусёў арганізавалі злачынную групу, мэтай якой было звяржэнне ўлады.

13 красавіка ў Шклове супрацоўнікі праваахоўных органаў спынілі зяця Кастусёва Змітра Антончыка, каб правесці вобшук у яго на дачы. Агулам вобшук працягваўся каля трох гадзін, у Змітра забралі камп’ютар, кнігі, CD-дыскі і “стары некамплектны страйкбольны прывад аксу”.

u-a-tamabili-aryshtavanaga-palityka-rygora-kastusjova-prabili-se-koly

Пав015_3

Паводле рэгіянальнага сайта 6tv.by

Чэрвень 2021
Пн Аў Сер Чц Пт Сб Ндз
« Тра    
 123456
78910111213
14151617181920
21222324252627
282930  
Навіны Моладзі БНФ
© 2011 - 2021 ПАРТЫЯ БНФ. Усе правы абароненыя. Перадрукоўка дазваляецца толькі пры выкарыстаньні гіпэрспасылкі на сайт ПАРТЫІ БНФ.