Партыя БНФ » Сябра Сойму БНФ Станіслаў Суднік выступіў на VIII Лідскіх Чытаньнях
Партыя БНФ - партыя абароны народных інтарэсаў


Сябра Сойму БНФ Станіслаў Суднік выступіў на VIII Лідскіх Чытаньнях

Дададзена 27.04.2021 12:05:14 | 788 праглядаў

У канферэнц-зале Лідскай раённай бібліятэкі імя Янкі Купалы адбылася навукова-практычная канферэнцыя “VIII Лідскія чытанні” на тэму “Вайна і памяць: старонкі гісторыі Лідскага краю”, прымеркаваная да 80-годдзя пачатку Другой сусветнай вайны.

Удзел у канферэнцыі прынялі педагогі і навучэнцы лідскіх школ, краязнаўцы, навуковыя супрацоўнікі Лідскага гісторыка-мастацкага музея, работнікі і чытачы бібліятэк.

Да падзей верасня 1939 года – першых дзён Другой сусветнай вайны – звярнуўся ў сваім дакладзе лідскі краязнавец і пісьменнік, сябра сойму БНФ Станіслаў Суднік, які распавёў аб ваенным лёсе 77-га пяхотнага палка ковенскіх стралкоў, які дыслацыраваўся ў Лідзе.

З дакладам “Помнікі Вялікай Айчыннай вайны Лідскага раёна” перад прысутнымі выступіла галоўны спецыяліст аддзела культуры Лідскага райвыканкама Лілія Хвайніцкая. Дакладчыца падкрэсліла, што кіраўніцтвам раёна прымаюцца меры па падтрыманні помнікаў і месц захаванняў у належным стане, аддзел культуры пастаянна працуе з уласнікамі помнікаў па пытаннях аховы гісторыка-культурнай спадчыны.

Навучэнкі СШ №11 Алена Лычкоўская і Ганна Юнда расказалі аб складзеных імі экскурсійных маршрутах па месцах баявой славы горада і раёна.

Супрацоўнікі Лідскага гісторыка-мастацкага музея Наталля Хацяновіч і Наталля Валынец азнаёмілі з артэфактамі той вайны ў музейных фондах, а таксама нагадалі асноўныя падзеі 1941-1944 гадоў на Лідчыне ад пачатку вайны да вызвалення горада.

У ходзе канферэнцыі былі таксама закранутыя балючыя тэмы палітыкі генацыду, халакоста, лідскага гета і іншыя тэмы.

Галоўны бібліёграф Лідскай раённай бібліятэкі Галіна Курбыка азнаёміла з самымі значнымі кніжнымі выданнямі з фонду бібліятэкі, у якіх адлюстраваны ваенныя гады на Лідчыне. Выстаўка гэтых выданняў “Хвалюючы летапіс Перамогі” дзейнічала ў дзень у канферэнц-зале. Што ж датычыцца дакладаў, якія прагучалі, то на аснове іх бібліятэка плануе выдаць зборнік “Вайна і памяць: старонкі гісторыі лідскага краю”, які стане каштоўным дапаможнікам для ўсіх, хто цікавіцца гісторыяй Другой сусветнай вайны на Лідчыне.

2к

4к

 

11к

12к

Паводле Беларускага Радыё Рацыя

Чэрвень 2021
Пн Аў Сер Чц Пт Сб Ндз
« Тра    
 123456
78910111213
14151617181920
21222324252627
282930  
Навіны Моладзі БНФ
© 2011 - 2021 ПАРТЫЯ БНФ. Усе правы абароненыя. Перадрукоўка дазваляецца толькі пры выкарыстаньні гіпэрспасылкі на сайт ПАРТЫІ БНФ.