Партыя БНФ » Дзяніс Івашын: 50 дзён за кратамі
Партыя БНФ - партыя абароны народных інтарэсаў


Дзяніс Івашын: 50 дзён за кратамі

Дададзена 04.05.2021 12:01:35 | 751 праглядаў

Незалежны журналіст Дзяніс Івашын знаходзіцца за кратамі ў турме №1 Гародні з 12 сакавіка 2021 года. Журналіста схапілі па дарозе каля дому, калі ён ішоў у аптэку за лекамі.

Дзяніс ІвашынШто адбываецца з перадачамі для журналіста распавядае карэспандэнт Беларускага Радыё Рацыя Сяргей Апановіч:

– Для гарадзенскага журналіста, сябра Беларускай асацыяцыі журналістаў Дзяніса Івашына не прынялі перадачу. Адміністрацыя турмы паведаміла, што журналіст знаходзіцца другі дзень у карцары. Гэта азначае, што за ўвесь тэрмін, пакуль ён будзе ў гэтым больш строгім месцы знаходжання ў гарадзенскай турме, яму нельга будзе перадаваць перадачы і ён не зможа сустрэцца з адвакатам. Па словах жонкі, сёння як раз мінуў 50-ты дзень знаходжання Дзяніса за кратамі. І ёй вельмі шкада, што Дзяніс не зможа адзначыць такое свята як Вялікдзень няхай сабе і ў турме, куды яна збіралася перадаць розныя пасхальныя падарункі.

Дзяніса Івашына затрымалі 12 сакавіка. Да позняй ночы ў кватэры журналіста сілавікі праводзілі ператрус. Таксама ў той вечар вобшук зрабілі дома ў маці Дзяніса, а 15 сакавіка прыйшлі з вобшукам да яго 95-гадовай бабулі.

Дзяніс Івашын займаецца расследаваннямі. У Беларусі супрацоўнічае з “Новым Часам”. Апошні яго матэрыял для “Новага Часу” быў пра тое, як былыя ўкраінскія “беркутаўцы” паспяхова ўладкаваліся на службу ў беларускую міліцыю. Сваякі і калегі мяркуюць, што затрыманне Івашына звязанае менавіта з гэтым. Дзянісу Івашыну прад’яўлена абвінавачанне па арт. 365 Крымінальнага кодэкса — “Умяшанне ў дзейнасць супрацоўнікаў органаў унутраных спраў”.

Месца зняволення: Турма №1

Заява аб прызнанні палітвязнем

Адрас для лістоў падтрымкі: Турма №1. 230023, г. Гродна, вул. Кірова, 1 – Івашыну Дзянісу Яўгенавічу.

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *

You may use these HTML tags and attributes: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>

Чэрвень 2021
Пн Аў Сер Чц Пт Сб Ндз
« Тра    
 123456
78910111213
14151617181920
21222324252627
282930  
Навіны Моладзі БНФ
© 2011 - 2021 ПАРТЫЯ БНФ. Усе правы абароненыя. Перадрукоўка дазваляецца толькі пры выкарыстаньні гіпэрспасылкі на сайт ПАРТЫІ БНФ.