Партыя БНФ » Родныя старшыні БНФ Рыгора Кастусёва ўпершыню атрымалі ад яго ліст з-за кратаў
Партыя БНФ - партыя абароны народных інтарэсаў


Родныя старшыні БНФ Рыгора Кастусёва ўпершыню атрымалі ад яго ліст з-за кратаў

Дададзена 19.05.2021 11:45:48 | 602 праглядаў

Старшыня Партыі БНФ Рыгор Кастусёў, якога трымаюць у СІЗА КДБ па абвінавачваньні ў спробе дзяржаўнага перавароту, напісаў дзецям, жонцы ды ўнукам. Гэта першыя весткі ад яго больш як за месяц зьняволеньня.

Kastusiou-300x212Паводле Дзьмітрыя Антончыка, зяця палітыка, Кастусёў на ўмовы знаходжаньня ў няволі не наракае. Піша, што ў яго былі праблемы са здароўем, але ім далі рады. Дзьмітры кажа, што ў цесьця часта скача ціск. У лісьце палітык адзначае, што глядзіць беларускае тэлебачаньне і ведае, як яно асьвятляе справу, у якой ён фігуруе. На ягоны погляд, «багата чаго пераварочваецца».

Дзьмітры кажа, што Рыгор Кастусёў шмат пытае, як родныя жывуць безь яго. Непакоіцца пра агарод на вёсцы. У лістах пазначана, што яны напісаныя 14 і 15 траўня. Першы напісаў дарослым, а на наступны дзень — малым унукам.

Рыгора Кастусёва затрымалі ў Шклове 12 красавіка. У той жа дзень дачцэ Галіне сьледчы паведаміў, што ён у Менску. 13 красавіка на лецішчы палітыка апэратыўнікі правялі вобшук і забралі кампутары, кнігі, носьбіты інфармацыі ды страйкбольны аўтамат. У кватэры дзеці прыкметаў ператрусу не заўважылі. На стале ляжала цыдулка з імёнамі, як яны мяркуюць, тых, хто яго затрымліваў.

22 красавіка стала вядома, што старшыня Партыі БНФ Рыгор Кастусёў, палітоляг Аляксандар Фядута і юрыст Юры Зянковіч абвінавачаныя ў змове з мэтай захопу дзяржаўнай улады неканстытуцыйным шляхам (ч. 1 арт. 357 Крымінальнага кодэксу). 30 кастрычніка КДБ назваў імёны дзевяці абвінавачаных. Гэта Аляксандар Фядута, Юры Зянковіч, Рыгор Кастусёў, Вольга Галубовіч, Дзьмітры Шчыгельскі, Аляксандар Перапечка, Павал Кулажанка, Віталь Макаранка, Ігар Макар. Акрамя Фядуты, Зянковіча і Кастусёва, у няволі трымаюць Вольгу Галубовіч.

Паводле Радыё Свабода

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *

You may use these HTML tags and attributes: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>

Жнівень 2021
Пн Аў Сер Чц Пт Сб Ндз
« Ліп    
 1
2345678
9101112131415
16171819202122
23242526272829
3031  
Навіны Моладзі БНФ
© 2011 - 2021 ПАРТЫЯ БНФ. Усе правы абароненыя. Перадрукоўка дазваляецца толькі пры выкарыстаньні гіпэрспасылкі на сайт ПАРТЫІ БНФ.