Партыя БНФ » Намеснік старшыні БНФ Вадзім Саранчукоў: “Перарэгістрацыя партый яшчэ не пачалася”
Партыя БНФ - партыя абароны народных інтарэсаў


Намеснік старшыні БНФ Вадзім Саранчукоў: “Перарэгістрацыя партый яшчэ не пачалася”

Дададзена 20.05.2021 12:02:26 | 653 праглядаў

15 мая сойм Партыі БНФ прыняў рашэнне, што часовым выканаўцам абавязкаў кіраўніка арганізацыі стане 41-гадовы гродзенец Вадзім Саранчукоў.

Вадзім Саранчукоў 2017Гэтае рашэнне стала неабходным у сувязі з арыштам кіраўніка БНФ Рыгора Кастусёва – тлумачыць сайт “Наша Ніва“. Ад 12 красавіка ён знаходзіцца ў «амерыканцы» па справе аб «замаху на Аляксандра Лукашэнку».

«Ніякіх змен фактычна не адбылося. Старшынёй быў і застаецца Рыгор Кастусёў, кіруючым органам партыі ёсць Сойм. Таксама ёсць управа Сойму, якая рашае бягучыя пытанні. Для выканання тэхнічных функцый нам патрэбны выканаўца абавязкаў. Гэта хутчэй тэхнічнае прызначэнне, а не палітычнае рашэнне», — кажа Вадзім Саранчукоў.

Ці не страшна яму ў такіх палітычных умовах ускладваць на сябе новыя абавязкі?

«У сённяшніх умовах усё, што я раблю, ляжыць у прававым полі. Мне не страшна ні за што, чым я займаюся».

Якія галоўныя задачы на гэты момант стаяць перад Партыяй БНФ?

«Самае асноўным, што мы цяпер робім — гэта забеспячэнне дзейнасці арганізацыі, вызваленне палітвязняў і арганізацыя працэсаў, ускладзеных на палітычную партыю. Цяпер ідзе дыскусія па фармаце ўдзелу ў палітычных кампаніях, наколькі гэта магчыма і мэтазгодна. Рашэнняў пакуль што няма. Тым не менш ігнараваць палітычныя працэсы, што адбываюцца ў краіне, партыя не мае права».

Ці пачаўся ўжо працэс перарэгістрацыі БНФ, пра якую неаднаразова гаварыла кіраўніцтва краіны? «На сёння афіцыйных папер аб пачатку перарэгістрацыі мы не атрымлівалі. Пра гэта шмат гаворыцца, але мая юрыдычная адукацыя не дазваляе сказаць, што мы цяпер знаходзімся ў стане перарэгістрацыі. Усе папярэднія запыты Міністэрства юстыцыі мы задаволілі ў тых аб’ёмах, якія адпавядаюць заканадаўству», — гаворыць Саранчукоў.

Па адукацыі Вадзім правазнаўца, скончыў юрыдычны факультэт Гродзенскага ўніверсітэта. На гэты момант працуе рамеснікам. У грамадскім жыцці Саранчукоў бярэ ўдзел з 1998 года. Быў актывістам «Маладога фронту». У 2002 годзе нават вылучаўся на старшыню арганізацыі, але прайграў выбары Паўлу Севярынцу. Ад 2017 года з’яўляецца намеснікам старшыні Партыі БНФ. Жанаты, мае траіх дзяцей.

 

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *

You may use these HTML tags and attributes: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>

Жнівень 2021
Пн Аў Сер Чц Пт Сб Ндз
« Ліп    
 1
2345678
9101112131415
16171819202122
23242526272829
3031  
Навіны Моладзі БНФ
© 2011 - 2021 ПАРТЫЯ БНФ. Усе правы абароненыя. Перадрукоўка дазваляецца толькі пры выкарыстаньні гіпэрспасылкі на сайт ПАРТЫІ БНФ.