Партыя БНФ » Рада БНР патрабуе расследаваць сьмерць Вітольда Ашурка
Партыя БНФ - партыя абароны народных інтарэсаў


Рада БНР патрабуе расследаваць сьмерць Вітольда Ашурка

Дададзена 23.05.2021 10:17:09 | 639 праглядаў

Рада Беларускай Народнай Рэспублікі выступіла з заявай, у якой выказвае глыбокае спачуваньне сваякам палітычнага вязьня Вітольда Ашурка і абурэньне захопам палітычнага ўцекача Рамана Пратасевіча.

Рада БНРУ заяве, зьмешчанай на сайце Рады БНР, гаворыцца:

-”Вітольд Ашурак, незаконна асуджаны на пяць гадоў зьняволеньня, памёр пры невытлумачальных абставінах пасьля таго, як паведаміў у лісьце пра прыніжальную практыку лукашэнкаўскіх турмаў пазначаць палітычных вязьняў жоўтымі імяннымі біркамі. Акрамя агіднай паралелі з практыкай нацыстаў, якія пазначалі жоўтым колерам габрэяў падчас Галакосту, палітычныя вязьні ў беларускіх турмах цярпяць дадатковую дыскрымінацыю ў параўнаньні з асуджанымі па крымінальных артыкулах. Для палітычных вязьняў ствараюцца невыносныя і прыніжальныя побытавыя ўмовы, яны цярпяць зьдзекі і зьбіцьцё з боку турэмшчыкаў.

Зважаючы на сумныя прэцэдэнты і на непразрыстасьць лукашэнкаўскай турэмнай сыстэмы, ёсьць імавернасьць, што невытлумачальная сьмерць Вітольда Ашурка сталася вынікам помсты за выкрыцьцё злачынных практыкаў.”

Рада БНР патрабуе неадкладнага празрыстага і сумленнага рассьледваньня сьмерці Вітольда Ашурка і прыцягненьня да адказнасьці ўсіх тых, хто вінаваты ў сьмерці гэтага выбітнага грамадзкага дзеяча.

Рада БНР патрабуе неадкладнага вызваленьня Рамана Пратасевіча і ўсіх іншых палітычных вязьняў у Беларусі.

чытаць поўны тэкст заявы Рады БНР

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *

You may use these HTML tags and attributes: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>

Жнівень 2021
Пн Аў Сер Чц Пт Сб Ндз
« Ліп    
 1
2345678
9101112131415
16171819202122
23242526272829
3031  
Навіны Моладзі БНФ
© 2011 - 2021 ПАРТЫЯ БНФ. Усе правы абароненыя. Перадрукоўка дазваляецца толькі пры выкарыстаньні гіпэрспасылкі на сайт ПАРТЫІ БНФ.