Партыя БНФ » Сьмерць Вітольда Ашурка: смутак і абурэньне ў краіне і за межамі
Партыя БНФ - партыя абароны народных інтарэсаў


Сьмерць Вітольда Ашурка: смутак і абурэньне ў краіне і за межамі

Дададзена 23.05.2021 11:06:45 | 729 праглядаў

Смерць сябры сойму БНФ Вітольда Ашурка, грамадскага і палітычнага дзеяча, палітычнага вязня ў Шклоўскай калоніі, – гэта вялікая страта для ўсёй Беларусі.

188486888_10217480011784088_9130862465790224878_nСяргей Будкiн: «Пераглядаю фота Вітольда Ашурка, у якога спынілася сэрца ў турме. Які ж быў светлы, пазітыўны і актыўны гэты чалавек.

За свае 50 год ён паспеў зрабіць шмат. Для сваёй Бярозаўкі, для Гарадзеншчыны. Для Беларусі. У тым ліку і ў плане захавання гістарычнай памяці. Разам з паплечнікамі Вітольд аднаўляў месцы, звязаныя з паўстаннем Каліноўскага, ставіў крыжы на месцы пахавання паўстанцаў.

Вялікая страта для Беларусі.

Вінаватыя ў гэтай смерці абавязкова атрымаюць сваё.

Вечная памяць».

Намеснік старшыні БНФ Юрый Меляшкевіч: «Мы страцілі сябра — Вітольд Ашурак, чалавека якога нельга было зламаць. Моцны, выхаваны, абсалютна ідэйны. Божа, прымі яго душу…

Не забудзем не даруем! Вечная памяць герою!».

Виктор Горбачёв: «Беда за бедой. Небесная сотня…

Умер один из первых осужденных в стране за несогласие с выборами и тем, что «так жить нельзя». Сколько нам еще смертей родных и близких, чтобы понять — так жить нельзя! С каждым упущенных днем, небесная сотня все больше и больше. Но мы помним! Каждого. Земля пухом.

И прости. Прости нас и тех, кто так и не понял, что беда общая у всех».

Намеснік старшыні БНФ Zmicier Saloszkin: «Спынілася сэрца» не дыягназ. Гэта тое самае, што «памёр». Так функцыянуе чалавечы арганізм, ён памірае праз астаноўку сэрца. Гэта не можа быць прычынай з медыцынскай кропкі гледжаньня. Павінна быць судова-медыцынскае заключэньне з-за чаго яно спынілася.

Вітольд быў выкшталцоны, далікатны і пазітыўны. Яго будзе нам не хапаць… Спачывай».

„І жах, і трывога за лёс нашых блізкіх. Асабліва на фоне таго, што здарылася ў шклоўскай калоніі”, – сказала у нядзельным эфіры Беларускага Радыё Рацыя Марына Адамовіч – жонка вядомага апазіцыйнага палітыка Мікалая Статкевіча.

Амбасадарка ЗША ў Беларусі Джулі Фішэр выказала глыбокія спачуваньні сям’і і сябрам Вітольда Ашурка:„Ён памёр у барацьбе за свабоду і светлую будучыню Беларусі”: “Deepest condolences to the family and friends of Vitold Ashurak, whose wrongful imprisonment and senseless death demand accountability. He died in the struggle for freedom and a brighter future for Belarus.”

Прадстаўніцтва Эўрапейскага Саюза ў Беларусі зрабіла заяву з нагоды сьмерці Вітольда Ашурка:

“Мы выказваем глыбокае спачуванне блізкім спадара Ашурка, яго сябрам і ўсім, хто яго ведаў. Няхай добрыя ўспаміны дапамагаюць Вас вытрываць у гэты цяжкі час. Еўрапейскі саюз падкрэслівае сваё патрабаванне неадкладна вызваліць усіх палітычных зняволеных і адвольна затрыманых асоб. Ён мае на мэце прыцягваць да адказнасці вінаватых у парушэннях правоў чалавека ў Беларусі” – гаворыцца ў заяве прадстаўніцтва Эўразьвязу.

Неабыякавыя беларусы сабралі ў інтэрнэце каля 9 тысяч эўра для сям’і Вітольда Ашурка. Першапачаткова збіраліся сабраць 3 000 еўра, але за пару гадзінаў сума перавысіла 4000 еўра.

Рада БНР патрабуе неадкладнага празрыстага і сумленнага рассьледваньня сьмерці Вітольда Ашурка і прыцягненьня ля адказнасьці ўсіх тых, хто вінаваты ў сьмерці гэтага выбітнага грамадзкага дзеяча.

Для Партыі БНФ смерць Вітольда Ашурка таксама сталася неспадзяванай стратай. Вадзім Саранчукоў, выконваючы абавязкі кіраўніка партыі, намеснік старшыні Партыі БНФ з Гародні, згадвае пра Ашурка як асобу, якая цэментуе нацыю:

- Пра яго ведалі ва ўсёй краіне. Ён быў сапраўдным патрыётам, ён быў тым чалавекам, якім можа ганарыцца не толькі Лідчына, але і ўся Беларусь. Гэта на самой справе вельмі вялікая страта для ўсёй нашай краіны. У мяне пакуль што няма словаў, якімі я маг бы ахарактарызаваць свой стан, але напэўна пакута. Гэта вялікая страта для ўсёй краіны… Дыялог магчымы толькі тады, калі ёсць роўная зацікаўленасць двух бакоў у гэтым дыялогу. Вітольд заўсёды выступаў заўсёды за тое, каб усе пытанні, усе праблемы, усе канфлікты вырашаліся мірным, прававым шляхам.

Пра асаблівасці ягонага спакойнага характару, беларускага нацыяналіста, які ведае светлы шлях уласнай краіны, і з клопатам ставіцца да ўласных суграмадзянаў, кажа актывіст Сяргей Сідарэнка з Ліды:

– Калі пазнаёміліся, то мяне вельмі ўразіла, што ён такі вельмі спакойны, і нават на тыя вострыя хвалюючыя пытанні вельмі спакойна рэагаваў. Казаў: „Сяргей, супакойся, праўда за намі, не хвалюйся, усё будзе добра”. І гэтае “добра” заўсёды з ім ішло, ён заўсёды верыў у светлы шлях беларусаў і што пераможам. І з гэтым ён ішоў. Спачатку ён размаўляў па-руску, але вельмі хутка перайшоў на беларускую мову. Амаль што дасканала на ёй размаўляў. Ён даваў надзеі і веру, што ў нас усё атрымаецца.

Прычыну спынення сэрца Вітольда Ашурка будуць высветляць. А пакуль за ягоны спачын ужо маліліся ў бацькоўскую, троіцкую суботу беларускія грэка-каталікі.

Для журналіста з Бярозаўкі, актывіста БНФ Юрыя Дзешука, які сам падпаў пад крымінальную справу за асьвятленьне суда над панам Вітольдам, гэта надзвычай сумная навіна:

– Для мяне Вітольд Ашурак быў найперш сябрам, арыенцірам, на каго можна было заўсёды раўняцца ў справе беларушчыны. Нават у самыя цяжкія хвіліны, і нават з турмы ён мог падабраць такія правільныя словы, падтрымаць. Для мяне гэта быў проста прыклад сапраўднага беларуса, беларускага патрыёта.

Вітольд Ашурак

Віцебскія “партызаны” зладзілі віртуальную акцыю памяці: у віцебскіх тэлеграм-каналах з’явіліся кранальныя фотаздымкі, зробленыя ў розных месцах горада.

2021-05-23_Lipka_Ash_sajt_f1

Беларусы замежжа таксама не засталіся ўбаку. Акцыі памяці прайшлі ў Кіеве, Варшаве, Львове, Брусэлі, Маскве і рыхтуюцца ў іншых гарадах.

 

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *

You may use these HTML tags and attributes: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>

Жнівень 2021
Пн Аў Сер Чц Пт Сб Ндз
« Ліп    
 1
2345678
9101112131415
16171819202122
23242526272829
3031  
Навіны Моладзі БНФ
© 2011 - 2021 ПАРТЫЯ БНФ. Усе правы абароненыя. Перадрукоўка дазваляецца толькі пры выкарыстаньні гіпэрспасылкі на сайт ПАРТЫІ БНФ.