Партыя БНФ » Вітольда Ашурка пахаваюць у Бярозаўцы 26 траўня
Партыя БНФ - партыя абароны народных інтарэсаў


Вітольда Ашурка пахаваюць у Бярозаўцы 26 траўня

Дададзена 25.05.2021 11:41:43 | 617 праглядаў

25 траўня сваякі памерлага палітвязьня Вітольда Ашурка атрымалі ў Шклове цела нябожчыка. Пахаваньне прызначана на сераду, 26 траўня ў горадзе Бярозаўка Лідскага раёна.

Вітольд-АшуракСяброўка сям’і Вольга Быкоўская расказала «Белсату», што ў Вітольда «забінтаваная галава ад макаўкі да носа, відаць толькі рот». Цяпер сваякі вязуць нябожчыка ў ягоную родную Бярозаўку Лідзкага раёну.

Цела Ашурка яшчэ ў Шклове пераапранулі ў касьцюм, адразу паклалі ў труну, якую сваякі прывезьлі з сабой. Апрача перабінтаванай галавы ў Вітольда відаць падрапаныя рукі. Чаму галава перавязаная, пакуль невядома.

Як паведамляеецца, развітаньне з Вітольдам Ашуркам пройдзе ў сераду 26 траўня па адрасе: Лідзкі р-н, г. Бярозаўка, вул. Навагрудская 8, будынак дома быта. Час – ад 9.00 да 13.30.

Памінальная служба: Касьцёл Спасланьня Сьвятога Духа, 14.00 (г. Бярозаўка, вул. Школьная, 2). Пасьля службы пахаваньне на гарадзкіх могілках у Бярозаўцы.

Сваякі просяць тых, хто прыедзе на пахаваньне, паводзіць сябе спакойна і бясьпечна – паведамляе Радыё Свабода.

50-гадовы палітвязень Вітольд Ашурак памёр у шклоўскай турме ад «спыненьня сэрца» 21 траўня. Абставінаў сьмерці родныя ня ведаюць. У яго засталіся жонка, маці, брат.

Сябру Сойма Партыі БНФ Вітольда Ашурка затрымалі летась 19 верасьня. За арганізацыю беспарадкаў і гвалт над міліцыянтам яму далі 5 гадоў калёніі. Суд праходзіў у закрытым рэжыме. На прысудзе нехта выгукнуў «Ганьба» і «Верым, можам, пераможам». На людзей завялі крымінальную справу. Праваабаронцы прызналі Вітольда Ашурка палітзьняволеным, яго вызваленьня патрабаваў Міжнародны дэмакратычны зьвяз (IDU).

У апошні месяц зь пераводам у шклоўскую калёнію ад Ашурка перасталі прыходзіць лісты сваякам і блізкім. У адным з апошніх лістоў ён паведаміў, што ў Шклове «палітычным» нашываюць жоўтыя пазнакі. Ён правёў за кратамі 8 месяцаў.

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *

You may use these HTML tags and attributes: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>

Жнівень 2021
Пн Аў Сер Чц Пт Сб Ндз
« Ліп    
 1
2345678
9101112131415
16171819202122
23242526272829
3031  
Навіны Моладзі БНФ
© 2011 - 2021 ПАРТЫЯ БНФ. Усе правы абароненыя. Перадрукоўка дазваляецца толькі пры выкарыстаньні гіпэрспасылкі на сайт ПАРТЫІ БНФ.