Партыя БНФ » Беларусы развіталіся з Вітольдам Ашуркам
Партыя БНФ - партыя абароны народных інтарэсаў


Беларусы развіталіся з Вітольдам Ашуркам

Дададзена 26.05.2021 3:09:14 | 624 праглядаў

У Бярозаўцы развіталіся з 50-гадовым палітвязнем, сябрам Партыі БНФ Вітольдам Ашуркам, які памёр у зняволенні. У апошні шлях патрыёта правадзілі сотні людзей з розных гарадоў Беларусі.

Труну з целам Вітольда Ашурка прывезлі ў Бярозаўку ўчора. Сёння спачатку адбылося грамадскае развітанне, затым некалькі соцень чалавек прайшлі з труной да касцёла, дзе адбылася служба. А пасля рушылі да могілак

Сярод прысутных на развітанні былі грамадскія дзеячы – намеснікі старшыні Партыі БНФ Вадзім Саранчукоў і Юрась Меляшкевіч, Алесь Лагвінец, Андрэй Юркоў, Таццяна Малашчанка, Павел Батуеў, Віктар Янчурэвіч, спявак Андрэй Мельнікаў, рэдактар «Нашай Нівы» Андрэй Дынько.

Пра смерць Вітольда Ашурка стала вядома ў пятніцу, ён памёр у шклоўскай калоніі.

18 студзеня на судзе за зачыненымі дзвярыма ў Лідзе ён быў асуджаны па двух артыкулах: 364 «Гвалт ў дачыненні да супрацоўніка органаў унутраных спраў» і 342 «Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак». Па першым артыкуле суд пастанавіў пакараць актывіста чатырма гадамі калоніі, а па другім — двума гадамі і чатырма месяцамі. Шляхам частковага паглынання у выніку выйшла пяць гадоў.

У апошні месяц зь пераводам у шклоўскую калёнію ад Ашурка перасталі прыходзіць лісты сваякам і блізкім. У адным з апошніх лістоў ён паведаміў, што ў Шклове «палітычным» нашываюць жоўтыя пазнакі. Ён правёў за кратамі 8 месяцаў.

aszurak8_210526-pbvdq

aszurak7_210526-924tx

2021-05-26-150428_001

aszurak1_210526-9g0h9

3ce4d796-1e46-432f-90d8-26f60d68619c_w1023_r0_s

aszurak6_210526-cnzir

270edef4-2e14-4608-a17c-c097ff5b1756_w1023_r0_s

aszurak5_210526-jlfxl

aszurak4_210526-z6536

aszurak3_210526-wkke4

aszurak10_210526-z0ygl

aszurak12_210526-k3rhl

aszurak9_210526-jeu4x

aszurak15_210526-9syco

photo_2021-05-26_14-01-192-qgkxf

aszurak16_210526-eg92o

aszurak17_210526-xgz67

Труну з целам Вітольда Ашурка накрылі бел-чырвона-белым сьцягам – па словах брата нябожчыка, такая была ягоная воля.

Фатаздымкі Нашай Нівы, беларускай службы Радыё Свабода, намесніка старшыні БНФ Юрася Меляшкевіча

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *

You may use these HTML tags and attributes: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>

Ліпень 2021
Пн Аў Сер Чц Пт Сб Ндз
« Чэр    
 1234
567891011
12131415161718
19202122232425
262728293031  
Навіны Моладзі БНФ
© 2011 - 2021 ПАРТЫЯ БНФ. Усе правы абароненыя. Перадрукоўка дазваляецца толькі пры выкарыстаньні гіпэрспасылкі на сайт ПАРТЫІ БНФ.