Партыя БНФ » The Guardian пра смерць Ашурка: «Проста тут гэта ўбачыў увесь свет»
Партыя БНФ - партыя абароны народных інтарэсаў


The Guardian пра смерць Ашурка: «Проста тут гэта ўбачыў увесь свет»

Дададзена 31.05.2021 12:26:27 | 557 праглядаў

Вядучае сусветнае выданне піша пра масавыя рэпрэсіі ў Беларусі і трагічную сьмерць актывіста Партыі БНФ Вітольда Ашурка ў зьняволеньні.

guard«Сотні прыйшлі развітацца з палітвязнем Вітольдам Ашуркам. Яго хавалі пад бел-чырвона-белым сцягам, у той час як мясцовая міліцыя сачыла за развітальнай цырымоніяй, — выкладае словы брытанскага выдання беларуская Наша Ніва. — Пасля леташніх масавых дэманстрацый супраць рэжыму Аляксандра Лукашэнкі 50-гадовага Вітольда Ашурка асудзілі на пяць гадоў калоніі, дзе ён пражыў менш за год. Калі цела палітвязня вярнулі сям’і, яго галава была цалкам забінтаваная — быў бачны толькі рот, адзначыў сябар сям’і.

За месяц да сваёй смерці Вітольд Ашурак расказаў, што палітычных зняволеных прымушалі насіць жоўтыя біркі, якія ідэнтыфікавалі арыштантаў як экстрэмістаў. Урад апублікаваў відэа, на якім палітвязень паваліўся і ўдарыўся галавой, нібыта пасля чаго ў хуткім часе памёр. Чаму ён паваліўся, застаецца загадкай. Некаторыя блізкія лічаць, што яго, магчыма, збівалі і катавалі.

Міжнародная ўвага вярнулася да Беларусі пасля прымусовага спынення самалёта і затрымання Рамана Пратасевіча. Але ўвесь гэты час у краіне не спынялася самае маштабнае падаўленне іншадумства з часоў Савецкага Саюза. У краіне сотні палітзняволеных, і працягваецца аказвацца беспрэцэдэнтны ціск як на незалежных журналістаў, так і на актывістаў.

«Яны парушалі закон да гэтага, яны збівалі людзей, катавалі на Акрэсціна ў жніўні — я не бачу нічога асаблівага ў інцыдэнце з самалетам, проста тут гэта ўбачыў увесь свет», — сказаў беларускі журналіст, які папрасіў не называць сваё імя.

У артыкуле таксама ўзгадваюцца разгром Tut.By, суіцыд 17-гадовага Змітра Стахоўскага, прысуд да 18 гадоў калоніі Дзянісу Ураду.

3

 

Жнівень 2021
Пн Аў Сер Чц Пт Сб Ндз
« Ліп    
 1
2345678
9101112131415
16171819202122
23242526272829
3031  
Навіны Моладзі БНФ
© 2011 - 2021 ПАРТЫЯ БНФ. Усе правы абароненыя. Перадрукоўка дазваляецца толькі пры выкарыстаньні гіпэрспасылкі на сайт ПАРТЫІ БНФ.