Партыя БНФ » Зьміцер Антончык на Радыё Рацыя: “У Шклове выходзіла пад 500 чалавек”
Партыя БНФ - партыя абароны народных інтарэсаў


Зьміцер Антончык на Радыё Рацыя: “У Шклове выходзіла пад 500 чалавек”

Дададзена 02.06.2021 8:57:16 | 770 праглядаў

У Беласток працягваюць прыбываць беларусы, якія адчуваюць пагрозу для асабістай бяспекі на Радзіме. Сярод новапрыбылых – грамадскі актывіст са Шклова, зяць старшыні Партыі БНФ Рыгора Кастусёва, актывіст Фронту Зміцер Антончык, які і стаў „Госцем Рацыі”.

Карэспандэнтка Радыё Рацыі Вольга Сямашка задала Зміцеру Антончыку пытанні пра тое, чаму ён быў вымушаны пакінуць Беларусь, якая сітуацыя склалася ў Шклове ды прагноз на будучыню.

1-antonchykРР: Чаму вы пакінулі Беларусь?

– Быў пэўны ціск з боку міліцыі і КДБ. То бок пасля таго, як быў арыштаваны Рыгор Кастусёў, у нас дома быў вобшук. Быў канфіскаваны мой асабісты камп’ютар, літаратура, шмат рэчаў. Былі пэўныя падставы меркаваць, што гэты ціск будзе працягвацца і можа выліцца ў нейкую справу.

РР: Кім вы працавалі да пераезду?

– Я працаваў у прыватнай фірме, якая абслугоўвала абсталяванне. Зараз буду шукаць працу па спецыяльнасці ў Польшчы таму, што ў бліжэйшы час, калі не зменіцца сітуацыя, то я не планую вяртацца.

РР: Ці ўдзельнічалі вы ў мерапрыемствах пасля жніўня?

– Так, удзельнічаў, за што атрымаў прафілактычную размову ў РАУСе і пракурорскае папярэджанне пра крымінальную адказнасць за далейшы ўдзел. У Шклове ў нас былі даволі моцныя пратэсты, выходзіла пад 500 чалавек пад адміністрацыю раёна. У Шклове быў такі моцны рух.

РР: Вы асабіста за каго галасавалі 9-га жніўня?

– Асабіста я галасаваў за Ціханоўскую, гэта быў выбар супраць Лукашэнкі.

Цалкам гутарку са Зьміцерам Антончыкам слухайце на сайце Беларускага Радыё Рацыя.

Жнівень 2021
Пн Аў Сер Чц Пт Сб Ндз
« Ліп    
 1
2345678
9101112131415
16171819202122
23242526272829
3031  
Навіны Моладзі БНФ
© 2011 - 2021 ПАРТЫЯ БНФ. Усе правы абароненыя. Перадрукоўка дазваляецца толькі пры выкарыстаньні гіпэрспасылкі на сайт ПАРТЫІ БНФ.