Партыя БНФ » У Бярозаўцы маліліся ў памяць Вітольда Ашурка, а ў Кіеве ўшанавалі памяць героя шэсьцем
Партыя БНФ - партыя абароны народных інтарэсаў


У Бярозаўцы маліліся ў памяць Вітольда Ашурка, а ў Кіеве ўшанавалі памяць героя шэсьцем

Дададзена 20.06.2021 11:32:58 | 350 праглядаў

У Бярозаўцы Лідскага раёна родныя, сябры і паплечнікі ушанавалі памяць мясцовага актывіста, палітвязня, сябра Сойму Партыі БНФ Вітольда Ашурка. У нядзелю ў мясцовым касцёле Сыходу Cвятога Духа а таксама ў Кіеўскім касцёле св. Аляксандра прайшла імша ў ягоную памяць.

Вітольд Ашурак“Няма большай ахвяры, чым калі чалавек аддае жыццё за сваіх сяброў”, — такімі ўрачыстымі словамі ўзгадаў ксёндз Вітольда Ашурка і адзначыў, што ад усіх нас залежыць, каб гэтая ахвяра не была марнай, паведамляе сайт газэты Новы Час.

Месяц таму, 21 траўня, Вітольд загінуў пры нявысветленых абставінах у шклоўскай калоніі, дзе адбываў 5-гадовы тэрмін паводле палітычных артыкулаў.

196519399_3024754957753284_7109643309417272031_n_logo

Касцёл у Бярозаўцы.

50-гадовы актывіст з Бярозаўкі ў жніўні і верасні мінулага году браў удзел у мірных пратэстах супраць фальсіфікацый вынікаў выбараў і гвалту сілавікоў. Неаднаразова затрымліваўся міліцыяй паводле надуманых абвінавачваннях.

З 16 верасня знаходзіўся за кратамі. З калоніі Вітольд Ашурак здолеў перадаць на волю інфармацыю пра тое, што кіраўніцтва выдала загад пазначаць палітычных зняволеных біркамі жоўтага колеру.

У Кіеве актывісты Партыі БНФ, Руха салідарнасьці “Разам” ды іншых патрыятычных суполак прайшлі шэсьцем у памяць пра Вітольда Ашурка. Грамада прайшла па алеі Нябеснай сотні, па вуліцы Садовай і далей на вул. Грушэўскага, спыніўшыся ля помніка беларускаму патрыёту Міхаілу Жызьнеўскаму, які загінуў падчас рэвалюцыі Годнасьці.

Перад акцыяй у касцёле св. Аляксандра адбылася памінальная імша.

akcyja_pamjaci_vitolda_aszurka_u_kieva__arcjom_ljava__novy_czas6_logo

akcyja_pamjaci_vitolda_aszurka_u_kieva__arcjom_ljava__novy_czas7_logo

202834371_823351438611016_952562878750935841_n_logo

akcyja_pamjaci_vitolda_aszurka_u_kieva__arcjom_ljava__novy_czas5_logo

202844439_558927898596737_7132862816967050204_n_logo

Па стане на 20 чэрвеня ў Беларусі прызнаныя палітычнымі вязнямі 501 чалавек – паведамляе Беларускае Радыё Рацыя

Праваабарончы цэнтр “Вясна” збірае звесткі пра людзей, чый крымінальны пераслед звязаны з падзеямі выбарчай кампаніі і пасля яе. Па стане на 1 чэрвеня сабрана больш за 1200 імёнаў і прозвішчаў такіх людзей з розных гарадоў краіны.

 

Жнівень 2021
Пн Аў Сер Чц Пт Сб Ндз
« Ліп    
 1
2345678
9101112131415
16171819202122
23242526272829
3031  
Навіны Моладзі БНФ
© 2011 - 2021 ПАРТЫЯ БНФ. Усе правы абароненыя. Перадрукоўка дазваляецца толькі пры выкарыстаньні гіпэрспасылкі на сайт ПАРТЫІ БНФ.