Партыя БНФ » Слонімскія актывісты ўшанавалі памяць паўстанцаў 1833 года
Партыя БНФ - партыя абароны народных інтарэсаў


Слонімскія актывісты ўшанавалі памяць паўстанцаў 1833 года

Дададзена 20.06.2021 3:49:20 | 1,051 праглядаў

У нядзелю, 20 чэрвеня, сябры БНФ ды іншыя актывісты Слонімскага згуртавання дэмакратычных сіл наведалі могілкі ў вёсцы Парэчча Слонімскага раёна і ўсклалі вянок і кветкі да мемарыяльнага знаку Міхала Валовіча (1806-1833) і яго 12 паплечнікаў-паўстанцаў супраць Расейскай імперыі 1833 года.

На вянку напісаны словы: “Мужнаму Міхалу Валовічу ад землякоў” – паведамляе Беларускае Радыё Рацыя.

Пасля ўскладання вянка і кветак, слонімцы хвілінай маўчання ўшанавалі іх светлую памяць. А за тыдзень да гэтага мерапрыемства яны ўпарадкавалі тэрыторыю каля мемарыяльнага знака і пафарбавалі пліты.

18 чэрвеня Міхалу Валовічу споўнілася 215 гадоў з дня нараджэння.

IMG_4384

IMG_4385

IMG_4390

1

Студзень 2022
Пн Аў Сер Чц Пт Сб Ндз
« Сне    
 12
3456789
10111213141516
17181920212223
24252627282930
31  
Навіны Моладзі БНФ
© 2011 - 2022 ПАРТЫЯ БНФ. Усе правы абароненыя. Перадрукоўка дазваляецца толькі пры выкарыстаньні гіпэрспасылкі на сайт ПАРТЫІ БНФ.