Партыя БНФ » Зьміцер Антончык сумняецца, што меркаваная “амністыя палітвязьняў” закране лідэра Партыі БНФ
Партыя БНФ - партыя абароны народных інтарэсаў


Зьміцер Антончык сумняецца, што меркаваная “амністыя палітвязьняў” закране лідэра Партыі БНФ

Дададзена 22.06.2021 12:03:15 | 456 праглядаў

Зяць лідэра БНФ Рыгора Кастусёва Зміцер Антончык лічыць, што разлічваць на яго вызваленне ў бліжэйшы час не варта.

Антончык Зьміцер«У інтэрнэце цяпер актыўна абмяркоўваецца магчымая амністыя для палітвязняў. Была невялікая надзея, што яна будзе тычыцца і Рыгора Кастусёва. Але, як вынікае з яго апошняга ліста, тэрмін следства працягнулі да шасці месяцаў і ў бліжэйшы час на амністыю разлічваць нельга », – адзначыў сябра БНФ Зьміцер Антончык у каментары інфармацыйнай агенцыі БелаПАН.

Старшыню Партыі БНФ Рыгора Кастусёва затрымалі 12 красавіка ў Шклове (Магілёўская вобласць) і даставілі ў КДБ. 17 красавіка Аляксандр Лукашэнка заявіў пра затрыманне групы, якая планавала замах на яго і яго дзяцей, і звязаў яе са спецслужбамі ЗША.

Затрыманым прад’яўленыя абвінавачванні па ч. 1 арт. 357 Крымінальнага кодэкса (змова ці іншыя дзеянні, учыненыя з мэтай захопу цi ўтрымання дзяржаўнай улады неканстытуцыйным шляхам), ім пагражае ад 8 да 12 гадоў пазбаўлення волі.

Жнівень 2021
Пн Аў Сер Чц Пт Сб Ндз
« Ліп    
 1
2345678
9101112131415
16171819202122
23242526272829
3031  
Навіны Моладзі БНФ
© 2011 - 2021 ПАРТЫЯ БНФ. Усе правы абароненыя. Перадрукоўка дазваляецца толькі пры выкарыстаньні гіпэрспасылкі на сайт ПАРТЫІ БНФ.